Стыў Джобс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Стыў Джобс
анг. Steven Paul Jobs
2007 г.
Імя пры нараджэньні Стывэн Пол Джандалі
Род дзейнасьці Прадпрымальніцтва
Дата нараджэньня 24 лютага 1955(1955-02-24)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 5 кастрычніка 2011(2011-10-05)[4][5][2][…] (56 гадоў)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці рак падстраўнікавай залозы[d][6][7]
Месца пахаваньня
Грамадзянства Злучаныя Штаты Амэрыкі
Месца вучобы
Занятак прадпрымальнік, вынаходнік, дызайнэр, спэцыяліст у галіне інфарматыкі, выканаўчы прадусар, кінапрадусар, фінансіст
Месца працы
Бацька Абдулфата Джандалі (нар. 1931)
Маці Джоана Шыбле (нар. 1932)
Жонка Ларына Джобс(en) (з 1991 г.)
Дзеці бастра Ліза(en) (нар. 1978); сын Рыд (нар. 1991), дочкі Эрына (нар. 1995) і Эва (нар. 1998)
Узнагароды Мэдаль за тэхналёгію(en) (1985), Джэфэрсанаўская ўзнагарода за грамадзкую службу(en) (1987)
Сайт apple.com/stevejo… (анг.)
Дадаткова Сузаснавальнік і 6-ы кіраўнік «Apple» (1997—2011)
Подпіс Выява аўтографу

Стывэн Пол Джобс (1955, Сан-Францыска — 2011, Пала-Альта) — амэрыканскі інжынэр і прадпрымальнік, сузаснавальнік і генэральны дырэктар амэрыканскай карпарацыі «Apple». Таксама зьяўляўся заснавальнікам і былым генэральным дырэктарам студыі «Піксар».

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся па-за шлюбам ад сырыйскага араба і амэрыканкі нямецкага паходжаньня. Выхоўваўся прыёмнымі бацькамі Полам і Кларай Джобсамі.

У 1977 г. распрацаваў сумесна з Стывэнам Возьнякам (нар. 1950) і Родні Голтам(en) (нар. 1934) першы камэрцыйна пасьпяховы пэрсанальны кампутар (Эпл 2(en)). У 1984 г. стаў адным з 48 распрацоўнікаў першага кампутара з мышшу (Макінтош(en)). 13 верасьня 1985 г. пакінуў «Эпл» разам зь 7 асноўнымі распрацоўнікамі «Макінтоша». Заснаваў прадпрыемства «Нэкст»(en) у галіне распрацоўкі кампутараў для ВНУ і прадпрымальніцтва. 3 лютага 1986 г. сузаснаваў разам з Эдвінам Кэтмэлам(en) (нар. 1945) і Элві Сьмітам(en) (нар. 1943) анімацыйную студыю «Піксар»(en). У 1995 г. быў разам з Эдўінам Кэтмэлам выканаўчым супрадусарам мультфільма «Гісторыя цацак», прагляд якога сабраў $362 млн пры $30 млн выдаткаў (12-кратная акупнасьць)[10].

9 лютага 1997 г. «Эпл» набыў «Нэкст» за $429 млн. 9 ліпеня заняў пасаду кіраўніка «Эпл». 1 жніўня 2004 г. паведаміў супрацоўнікам аб выдаленьні ракавай пухліны з падстраўнікавай залозы. 5 траўня 2006 г. кампанія «Ўолт Дыснэй»(en) набыла «Піксар» за $7,4 млрд. У выніку стаў найбольшым прыватным акцыянэрам (7%) і сябрам рады кіраўнікоў «Ўолт Дыснэй»[10].

Прадстаўленьне Айфона 4 (2010)

9 студзеня 2007 г. прадставіў распрацаваны пад яго кіраўніцтвам першы смартфон са шкляным шматдотыкавым экранам (iPhone). У сярэдзіне красавіка 2009 г. яму перасадзілі печань. 3 красавіка 2010 г. прадставіў першы пляншэт са шкляным шматдотыкавым экранам (iPad). У 2010 г. «Эпл» займеў найбольшую ў сьвеце капіталізацыю сярод прадпрыемстваў у галіне інфармацыйных тэхналёгіяў (звыш $300 млрд), абышоўшы «Майкрасофт». 17 студзеня 2011 г. сышоў у адпачынак па стане здароўя. 24 жніўня падаў у адстаўку з пасады кіраўніка «Эпл»[10].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]