Сылвэштры Варэла

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сылвэштры Варэла
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 2 лютага 1985(1985-02-02)[1] (39 гадоў)
Рост 180 см
Вага 74 кг
Пазыцыя флянгавы паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2004—2008
2004—2005
2006—2007
2007—2008
2008—2009
2009—2017
2014—2015
2015
2017—2019
2019—2021
2021—2023
Спортынг
Каза Пія (арэнда)
Віторыя Сэтубал (арэнда)
Рэкрэатыва (арэнда)
Эштрэла
Порту
Ўэст Бромўіч Альбіён (арэнда)
Парма (арэнда)
Кайсэрыспор
Бэленэнсіш
Порту 2
2 (0)
36 (12)
45 (4)
22 (0)
28 (5)
141 (34)
7 (1)
19 (3)
55 (3)
51 (3)
41 (4)
Зборныя
2010—2015 Партугалія 27 (5)

Сылвэ́штры Мануэ́л Ганса́лвіш Варэ́ла (па-партугальску: Silvestre Manuel Gonçalves Varela; нарадзіўся 2 лютага 1985 году, Алмада, Партугалія) — колішні партугальскі футбаліст, нападнік. Былы гулец нацыянальнай зборнай Партугаліі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Спортынг»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Варэла зьяўляецца выхаванцам акадэміі клюбу «Пашкадорыш», адкуль у 2002 годзе перайшоў у моладзевы склад лісабонскага «Спортынгу». У 2004 годзе Варэла перайшоў, на правах арэнды, у клюб «Каза Пія». У сэзоне 2005—2006 гадоў Варэла правёў першыя 4 матчы за клюб. У наступным годзе ён зноў быў аддадзены ў арэнду, у гішпанскі клюб «Рэкрэатыва», за які правёў 22 гульні.

У чэрвені 2008 году Варэла вярнуўся ў «Спортынг», але ў тым жа міжсэзоньні ён быў прададзены ў клюб «Эштрэла» з Амадоры. За «Эштрэлу» Варэла правёў добры сэзон, забіўшы 7 галоў у 32 гульнях.

«Порту»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

3 сакавіка 2009 году Варэла падпісаў 5-гадовы кантракт з клюбам «Порту»[2]. Футбаліст перайшоў у «Порту» на правах вольнага агента 1 ліпеня таго ж году[3].

У сваім першым сэзоне ў «Порту» Варэла займаў пазыцыю другога нападніка пасьля калюмбійскага гульца Радамэля Фалькао. У сакавіку 2010 году Сылвэштры зламаў галёначную костку, з-за чаго выбыў на працяглы час. У жніўні 2014 году быў аддадзены ў арэнду клюбу «Ўэст Бромўіч Альбіён» тэрмінам на адзін сэзон.

Міжнародная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

3 сакавіка 2010 году Варэла дэбютаваў у складзе зборнай Партугаліі, выйшаўшы на замену ў таварыскай гульні супраць зборнай Кітаю, у якой ягоная зборная атрымала перамогу зь лікам 2:0.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Порту»:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Silvestre Varela // As (гішп.)Madrid: Grupo Prisa, 1967.
  2. ^ Silvestre Varela assina por 5 anos(недаступная спасылка). record.xl.pt
  3. ^ Varela já foi operado e falha resto da época(недаступная спасылка). sapo.pt

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]