Сэнт-Олбанз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сэнт-Олбанз
анг. St Albans
Катэдрыльны сабор Сэнт-Олбанзу
Катэдрыльны сабор Сэнт-Олбанзу
Герб Сэнт-Олбанзу


Краіна: Вялікабрытанія
Графства: Гэртфардшыр
Плошча: 18,1 км²
Насельніцтва (2011)
колькасьць: 57 795 чал.
шчыльнасьць: 3193,09 чал./км²
Часавы пас: UTC+0
летні час: UTC+1
Тэлефонны код: +01 727
Геаграфічныя каардынаты: 51°45′18″ пн. ш. 0°20′10″ з. д. / 51.755° пн. ш. 0.33611° з. д. / 51.755; -0.33611Каардынаты: 51°45′18″ пн. ш. 0°20′10″ з. д. / 51.755° пн. ш. 0.33611° з. д. / 51.755; -0.33611
Сэнт-Олбанз на мапе Вялікабрытаніі
Сэнт-Олбанз
Сэнт-Олбанз
Сэнт-Олбанз
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
stalbans.gov.uk

Сэнт-Олбанз (па-ангельску: St Albans) — горад у Вялікабрытаніі, які месьціцца ў графстве Гэртфардшыр у паўднёва-ўсходняй частцы Ангельшчыны. Месца пралягае на адлегласьці 31 км на поўнач ад цэнтральнай частцы Лёндану. Гэта быў першы буйны горад на старой рымскай дарозе Ўотлінг-стрыт для падарожнікаў, якія едуць на поўнач.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэрыторыю сучаснага гораду раней насялялі кельцкія плямёны. Рымскі горад Вэруляміюм, другі па велічыні горад у Рымскай Брытаніі пасьля Ляндыніюма (сучасны Лёндан), быў пабудаваны побач з сучасным горадам у даліне ракі Вэр. Пасьля сыходу рымлянаў горад знаходзіўся ў складзе Мэрсіі.

Сярэднявечны горад вырас на ўзгорку на ўсход ад бэнэдыктанскага абацтва Сэнт-Олбанз. У гэтым месцы, паводле легендаў, быў забіты першы брытанскі хрысьціянскі пакутнік Сьвяты Олбан да 324 году. Менавіта ў Сэнт-Олбанзе месьцілася галоўнае абацтва ў Ангельшчыне.

У царкве Сьв. Міхаіла знаходзяцца помнік і магіла знакамітага Фрэнсіса Бэкана, які меў тытул барона Вэруламскага і віконта Сэнт-Олбанза.

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Горад мае дзьве чыгуначныя станцыі.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэнт-Олбанз мае насычанае культурнае жыцьцё, у месцы рэгулярна праводзяцца опэрныя канцэртамі і ладзяцца тэатральныя пастаноўкі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]