Туроўшчына (Падляскае ваяводзтва)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Туроўшчына
польск. Turowszczyzna
Мясцовая назва: Turuvščyna
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Гайнаўскі
Гміна: Чаромха
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: +48 85
Паштовы індэкс: 17-240
Нумарны знак: BHA
Геаграфічныя каардынаты: 52°30′51″ пн. ш. 23°23′3″ у. д. / 52.51417° пн. ш. 23.38417° у. д. / 52.51417; 23.38417Каардынаты: 52°30′51″ пн. ш. 23°23′3″ у. д. / 52.51417° пн. ш. 23.38417° у. д. / 52.51417; 23.38417
Туроўшчына на мапе Польшчы
Туроўшчына
Туроўшчына
Туроўшчына

Туро́ўшчына (па-польску: Turowszczyzna, па-падляску: Turuv́ščyna[1]) — прысёлак вёскі Баброўкі ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Чаромха.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Пакровы Божай Маці ў Зубачах).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першымі ўладальнікамі Туроўшчыны былі Туроўскія, цэнтр іхніх маёмасьцяў месьціўся ў Зубачах. Апошнімі ўладальнікамі Туроўшчыны былі Кунаховічы (пачатак XX ст.)[1]. У міжваенны пэрыяд Туроўшчына прыналежала да гміны Палоўцы ў Берасьцейскім павеце Палескага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 36 жыхары (10 ў фальварку і 26 ў вёсцы, зь іх 6 было палякамі рымакаталікамі і 30 праваслаўнымі беларусамі)[2]. У 1928 гміна Палоўцы была скасаваная і Туроўшчына была ўключаная ў склад гміны Высокае. Пасьля фінальнага правядзеньня польска-савецкай мяжы ў 1948 г. усе полі Туроўшчыны апынуліся па савецкім боку мяжы[1]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Туроўшчына была далучанная да гміны Чаромха.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Nadzieja Sulima (red.), Słownik nazw geograficznych gminy Czeremcha, Czeremcha 2008, s. 61
  2. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 8. Województwo poleskie, с. 9 (пол.) Праверана 13 чэрвеня 2015 г.