Швэндрышкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Швэндрышкі
лац. Švendryški
лет. Švendriškiai
Краіна: Летува
Павет: Таўроскі
Раён: Юрбурскі
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 55°6′22″ пн. ш. 22°55′52″ у. д. / 55.10611° пн. ш. 22.93111° у. д. / 55.10611; 22.93111Каардынаты: 55°6′22″ пн. ш. 22°55′52″ у. д. / 55.10611° пн. ш. 22.93111° у. д. / 55.10611; 22.93111
Швэндрышкі на мапе Летувы
Швэндрышкі
Швэндрышкі
Швэндрышкі

Швэндрышкі (лет. Švendriškiai) — вёска ў Летуве, на правым беразе Нёману. Уваходзяць у склад Скістымонскага староства Юрбурскага раёну Таўроскага павету.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Швендэр

Сьвіндэр, пазьней Швэндэр (Swindheri, Schwender) і Герысьвінд (Heriswind) — імёны германскага паходжаньня[1][2].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[3], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[4]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[5].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1859 год — 198 чалавек[6]
  • 1902 год — 107 чалавек[7]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 779, 1384.
  2. ^ Eule R. Germanische und fremde Personennamen als heutige deutsche Familiennamen // Festschrift zu dem fünfzigjährigen jubiläum des Friedrichs-realgymnasiums in Berlin. — Berlin, 1900. S. 57.
  3. ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
  4. ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
  6. ^ Słownik geograficzny... T. XII. — Warszawa, 1892. S. 91.
  7. ^ Алфавитный список населенных мест Ковенской губернии. — Ковна, 1903. С. 60.