Эдуард Зюс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Эдуард Зюс
ням. Eduard Suess
Eduard Suess00.jpg
Нарадзіўся 20 жніўня 1831
Лёндан, Брытанская імпэрыя
Памёр 26 красавіка 1914
Вена, Аўстра-Вугоршчына
Навуковая сфэра геалёгія
Узнагароды і прэміі мэдаль Коплі, Мэдаль Ўоластана

Эдуард Зюс (па-нямецку: Eduard Suess; 20 жніўня 1831, Лёндан, Брытанская імпэрыя26 красавіка 1914, Вена, Аўстра-Вугоршчына) — аўстрыйскі геоляг і грамадзкі дзяяч. Менавіта яму належаць гіпотэзы аб існаваньні супэркантынэнта Гандваны (1861) і акіяна Тэтыс (1893).

Навуковыя працы й дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З навуковых працаў Зюса, галоўным чынам якія адносяцца да стратыграфіі Альпаў, да геалёгіі Італіі й да сыстэматыка брахіяподаў, вядомыя: «Böhmische Graptolithen» (1852), «Brachiopoden der Kössener Schichten» (1854), «Brachiopoden der Hallstätter Schichten» (1855); «Über den Löss» (1866), «Charakter der österreich. Tertiärablagerungen» (1866), «Aequivalente des Rotliegenden in den Südalpen» (1868), «Die tertiären Landfaunen Mittelitaliens» (1871), «Bau der italienischen Halbinsel» (1872), «Die Enstehung der Alpen» (1875), «Die Zukunft des Goldes» (1877), «Die Zukunft des Silbers» (1892) і некаторыя іншыя.

Але галоўная, клясычная праца Зюса «Das Antlitz der Erde» (1883—1888), у якой ён, адзін з самых выбітных сучасных геолягаў, прывёў у стройную сыстэму найважнейшыя формы зямной паверхні й ўсталяваў законную сувязь сучаснага разьмеркаваньня мораў, акіянаў, мацерыкоў і горных ланцугоў з геалягічнай гісторыяй зямлі. У 1875 годзе Зюс прапанаваў у геалёгіі тэрмін біясфэры.

У 1895 годзе Зюс быў абраны чальцом Швэдзкай каралеўскай акадэміі навук, а ў 1903 годзе атрымаў мэдаль Коплі — вышэйшую ўзнагароду Лёнданскага каралеўскага таварыства. У канцы XIX ст. геоляг у сваім трохтомніку «Аблічча Зямлі» падвёў вынік усяму разьвіцьцю геалёгіі да XX ст. Ён стварыў карціну будовы й разьвіцьця зямной кары з пазыцыі кантракцыённай гіпотэзы. Зюс лічыў, што форма й будова складчатых горных ланцугоў паказваюць на іхнае утварэньне шляхам сьціску зямной кары. Утварэньне марскіх упадзінаў Зюс прадстаўляў як працэс абвальваньня зямной кары.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Эдуард Зюссховішча мультымэдыйных матэрыялаў