Эль Ніньё

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Эль Ні́ньё (па-гішпанску: El Niño) — анамалія надвор’я, утвараецца калі пасаты якія веюць над экватарам зьмяняюць свой кірунак ці сьціхаюць. Разам з вятрамі зьмяняюцца марскія цячэньні і тэмпэратура вады ў азначаных раёнах. Вятры, якія спачатку гналі ўзьнікшыя над Ціхім акіянам навальнічныя хмары ў кірунку Аўстраліі і Інданэзіі, зьмяняюць кірунак і нясуць іх на Паўднёвую Амэрыку, выклікаючы інтэнсіўныя ападкі ў Андах. Але ў гэты час у Андах і без таго пачынаецца сэзон дажджоў, але ападкі выкліканыя эфэктам Эль Ніньё катастрафічна вялікія, пачынаюць павадкі і апоўзьні. У дадатак узьнімаецца тэмпэратура паветра, што правакуе раставаньне вечных сьнягоў і лядоўняў (калі працэс не спыніцца, большасьць лядоўняў на тэрыторыі Пэру і Балівіі зьнікне да канца стагодзьдзя) выклікаючы выкід дадатковай вады ў рэкі на працягу ўсяго года. У зьмененым стане цёплае і сухое паветра знаходзіцца над Аўстраліяй, выклікаючы больш працяглыя засухі чым заўсёды.

Nino.gif

Паходжаньне назвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назвай El Niño (па-гішпанску — хлопец, дзіця) пэруанскія рыбакі назвалі моцныя вятры і марскія цячэньні, якія яны заўважылі пад час Калядаў. Назва адносіцца да Хлопчыка Ісуса.

Гэта зьява зьяўленьня нязвыкла цёплых мас вады ў некаторых рэгіёнах Ціхага акіяна. Эль Ніньё падаграе ваду паверхні ўсходняй часткі Ціхага акіяна, што здараецца нерэгулярна, у інтэрвале ад дзьвюх да сямі гадоў і цягнецца ад года да дзьвюх. Уздоўж заходняга ўзьбярэжжа Паўднёвай Амэрыкі ветры якія веюць з поўдня спрыяюць даплыву халодных, багатых плянктонам вод. Разам з імі з’яўляецца вялікая колькасьць рыб. Гэта спрыяе павялічэньню колькасьці марскіх птушак, адыходы жыцьцядзейнасьці якіх, утвараюць высакаякаснае ўгнаеньне «гуана». Пад канец года, цячэньне прыносіць больш цёплую ваду, трапічнага паходжаньня. Здараецца гэта пад час Калядаў, што дало назву Эль Ніньё. Звычайна пацяпленьне вады цягнецца некалькі тыдняў, ці крыху больш за месяц, пасьля чаго ўсё вяртаецца да нормы. Але калі Эль Ніньё цягнецца некалькі месяцаў, значна ўзьнімае тэмпэратуру вады, эканамічныя страты могуць быць катастрафічнымі. Гаспадарка Пэру, якая ў значнай ступені залежыць ад рыбалоўства, вельмі востра рэагуе на працяглае Эль Ніньё. Выяўлена так сама сувязь Эль Ніньё са сьнежнымі зімамі ў ЗША, і сухімі, больш цёплымі летамі ў Паўднёвай Амэрыцы і Эўропы, а так сама з засухамі ў Афрыцы. Пад час аднаго з атак Эль Ніньё, заходняя частка ЗША была заліта дажджамі, у той час як Азія і Аўстралія цярпелі ад засухі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Эль Ніньёсховішча мультымэдыйных матэрыялаў