Яблыня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Яблыня
Клясыфікацыя
ЦарстваРасьліны
АддзелКветкавыя
КлясаДвухдольныя
АтрадРужакветныя
СямействаРужавыя
РодЯблыня
Бінамінальная намэнклятура
Malus
ITIS 25254 ·

Яблыня (Malus) — род пладовых дрэваў сямейства ружавых.

Дрэвы вышынёй да 10 м. Лісьце чараньковае, эліптычнае, яйкападобнае або круглае. Кветкі найчасьцей ружовыя, у шчытках. Плод — яблык, мае сакавітую мякаць. Яблыкі ўтрымліваюць цукры, арганічныя кісьлі, каратын, вітаміны С і В, пэктыны.

На Беларусі расьце 6 відаў. Дзікія яблыні часам сустракаюцца ў шыракалістых і мяшаных лясах. Найбольшае гаспадарчае значэньне мае яблыня дамашняя — галоўная пладовая культура. Шмат сартоў яблынь вырошчваецца ў спэцыялізаваных гаспадарках, а таксама садаводамі-аматарамі. Скарасьпелыя сарты пачынаюць пладаносіць на 4—5 год, позьнія на 10—12 год пасьля пасадкі. Пэрыяд гаспадарчага выкарыстаньня да 40—50 гадоў. Плады высьпяваюць у жніўні — верасьні.

Яблыня свойская[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Культура яблыні зьявілася вельмі даўно, яшчэ ў дагістарычны пэрыяд[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кевра М. К. Расьліны супраць радыяцыі = Растения против радиации. — Мн.: Выш. шк., 1993. — С. 337. — ISBN 5-339-00873-8