Ятранка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Ятранка
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Ярошычаў
Вусьце Шчара
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Гарадзенская вобласьць
Даўжыня 31 км

Ятранка — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Моўчадзі (басэйн Нёману). Цячэ ў Наваградзкім і Зьдзецельскім раёнах Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 31 км. Плошча вадазбору 208 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,4‰[1].

Прытокі — Мутніца (правы), Лапушанка. На рацэ стаіць мястэчка Наваельня.

Пачынаецца каля вёскі Ярошычаў Наваградзкага раёну, упадае ў Моўчадзь на поўдні мястэчка Наваельні Зьдзецельскага раёну. Вадазбор на паўднёва-заходніх схілах Наваградзкага ўзвышша. На рацэ сажалкі каля вёсак Круцілавічаў і Стараельні.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 5: Стаўраструм ― Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. С. 472.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]