Яўген Хачарыдзі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Яўген Хачарыдзі
Яўген Хачарыдзі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 28 ліпеня 1987 (27 гадоў)
Мелітопаль, Украінская ССР
Рост 197 см
Вага 80 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Дынама Кіеў
Нумар 34
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006—2007
2007—2008
2008—
Алком
Валынь
Дынама Кіеў
25 (1)
24 (2)
101 (2)
Зборныя
2009— Украіна 32 (3)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана па стане на
19 красавіка 2015.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на
6 красавіка 2015.

Яўге́н Хачары́дзі (па-ўкраінску: Євген Хачеріді; 28 ліпеня 1987, Мелітопаль, Украінская ССР) — украінскі футбаліст, абаронца клюбу «Дынама Кіеў» і нацыянальнай зборнай Украіны. Выступае на пазыцыі цнтральнага абаронцы.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаў гуляць у футбол у Мелітопалі за клюб «Алком». У сэзоне 2006—2007 гадоў на правах арэнды выступаў за «Валынь» ў першай лізе. Луцкі клюб зацікавіўся пэрспэктыўным гульцом і летам 2007 году яны выкупілі кантракт гульца.

У студзені 2008 году Яўген перайшоў у кіеўскае «Дынама», дзе дэбютаваў 1 сакавіка 2008 году ў матчы сярод дублёраў супраць «Дняпра».

За асноўную каманду дэбютаваў 13 верасьня 2008 году ў рамках Кубка Ўкраіны ў матчы супраць роднага «Алкома», выйшаўшы на 56 хвіліне замест Флорына Чэрната.

Дэбют у Прэм’ер-лізе чэмпіянату Ўкраіны адбыўся 18 ліпеня 2009 году ў матчы супраць адэскага «Чарнаморца». Матч скончыўся перамогай кіяўлянаў зь лікам 5:0, а Яўген адыграў усе 90 хвілін.

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

30 верасьня 2009 году быў выкліканы Аляксеем Міхайлічэнка ў зборную Ўкраіны на адборачныя матчы чэмпіянату сьвету 2010 году супраць зборных Ангельшчыны й Андоры[1]. 10 кастрычніка 2009 году дэбютаваў у складзе зборнай, адгуляўшы ўвесь матч супраць каманды Ангельшчыны (1:0).

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Дынама»:

Асабістае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З боку бацькі мае грэцкія карані, маці ўкраінка. Яўген называе сябе часьцей за ўсё ўкраінцам[2], чым грэкам. Аднак у інтэрнэце да гэтага часу папулярна памылковае меркаваньне аб грузінскіх ці нават армянскіх[3] каранях Хачарыдзі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Яўген Хачарыдзісховішча мультымэдыйных матэрыялаў