Freelancer

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Freelancer
Распрацоўнік Digital Anvil
Выдавец Microsoft
Плятформа Microsoft Windows
Дата выпуску 4 сакавіка 2003
Жанр касьмічны сымулятар
Рэжымы Адзін гулец, мноства гульцоў
Носьбіт DVD
Сыстэмныя патрабаваньні
Pentium III 600 МГц, 128 МБ памяці, 32 Мб відэа, 1,5 Гб месца
Кіраваньне Клявіятура, мыш

Freelancer — касьмічны сымулятар, створаны былой кампаніяй Digital Anvil і выпушчаны ў продаж кампаніяй Microsoft у 2003 годзе. Гульня зьяўляецца працягам іншага сымулятара ад Digital Anvil, Starlancer, у якім па сюжэце сутыкнуліся ў жорсткай вайне два саюзы Сонечнай сыстэмы: Альянс (Амэрыка, Ангельшчына, Нямеччына, Японія, Гішпанія й іншыя заходнія краіны) і Кааліцыя (Расея, Кітай і краіны Сярэдняга Усходу).

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзеяньне гульні разгортваецца прыкладна праз 900 гадоў пасьля пачатку той вайны. Застаўка гульні паказвае, што пасьля стогадовай бойні Кааліцыя адціснула Альянс да аднаго адзінага месяцу сыстэмы. Альянс, разумеючы, што вайна прайграна, пабудаваў 5 каляніяльных караблёў, кожны зь якіх быў названы ў гонар зямной нацыі, да якой належала большасьць каляністаў на борце кожнага зь іх: Кусары (Японія), Рэйнляндыя (Нямеччына), Свабода (У іншай вэрсіі перакладу — Лібэрці (ЗША)), Брэтон (Вялікабрытанія) і Гішпанія' ( Гішпанія). Падчас апошняй бітвы вайны гэтыя караблі змаглі прабіцца скрозь ўдарны флот Кааліцыі і скокнуць у кірунку сэктара Сырыўс.

Першапачатковая застаўка, выразаная перад выхадам гульні, паказвае, што Сонечная сыстэма была зьнішчана іншапланетным караблём, які зьявіўся пасьля Выхаду. Адзін карабель Кааліцыі перажыў выбух Сонца і пайшоў за каляністамі, каб папярэдзіць іх аб небясьпецы.

Праз 800 гадоў пасьля Выхаду (з прыбыцьцём людзей на Сырыус пачалася так званая калянізацыйная эра, летазлічэньне ў гульні вядзецца ў гадах к.э.). Калянізаваны сэктар Сырыўс падзелены на чатыры «дамы» або дзяржавы: Свабода (сталіца — плянэта Мангэтан), Кусары (сталіца — плянэта Новы Токіо), Рэйнляндыя (сталіца — плянэта Новы Бэрлін) і Брэтон (сталіца — плянэта Новы Лёндан). Тып ўраду ўзяты зь зямной гісторыі: Свабода — дэмакратыя з абраным прэзыдэнтам (Барбара Якобі); Кусары — фэўдальная сыстэма, дзе кіруе сягун (Эда); Брэтон — канстытуцыйная манархія з кіруючым каралём ці каралевай (Карына) і Рэйнляндыя — вайсковы ўрад Прусіі XIX стагоддзя на чале з канцлерам (Флярыян Густаў Німан). Таксама існуюць Прыгранічныя й Незалежныя Міры. Гэтыя плянэты й сыстэмы кантралююцца рознымі фракцыямі (горназдабыўнымі кампаніямі, паў-легальнымі Юнкер, піратамі). Карабель Гішпанія быў пашкоджаны й пакінуты ў сыстэме Амікрона ў выніку сабатажу, і да гэтага часу ён там стаіць сярод поля абломкаў побач з плянэтай ізгояў, Мальтай.

Галоўны герой гульні — малады пілот-найміт 'Эдысан Трэнт' (на малюнку). Ураджэнец брэтонскай плянэты Лідс, Трэнт не жадае быць мэханікам як Тобіяс, чалавек, які яго выгадаваў. Яго туляньні прывялі яго на Свабодны Порт-7 у сыстэму Сыгма-17, дзе ён заключыў здзелку дастаўкі буйной партыі бору. Не пасьпеў Трэнт скончыць здзелку ды атрымаць абяцаны мільён крэдытаў, як станцыю тарпедавалі невядомыя караблі. Разам зь іншымі выжылымі Трэнт быў накіраваны ў Мангэтан. Лёнігана, які павінен яму мільён, забралі ў шпіталь. Гульня пачынаецца з таго, што галоўны герой стаіць у касмапорту сталіцы Свабоды й думае, што ж яму рабіць без карабля ды грошай (маючы ўсяго 500 крэдытаў у кішэні).

Трэнт ідзе ў бар касмапорту, дзе сустракае супрацоўніцу СБЛ (Служба Бясьпекі Лібэрці. У іншай вэрсіі перакладу -. Служба Бясьпекі Свабоды, СБС) Джунка Зэйн. Пачуўшы, што Трэнт страціў свой карабель у Фрыпорце-7, Джуні (яна не любіць сваё поўнае імя) наймае яго на заданьне й дае яму лёгкі касьмічны зьнішчальнік. На арбіце плянэты Трэнт сустракае памочніка Джуні Кінга. Трэнт бачыць Рейнляндскі крэйсэр Дона з адміралам Шульцкім на борце на падыходзе да арбітальнага прычалу. Адкуль ні вазьміся зьяўляецца эскадра цяжкіх зьнішчальнікаў і тарпэдуе крэйсэр, перш чым хто-небудзь можа нешта зрабіць. Караблі, якія прыбылі належаць да крымінальнай арганізацыі пад назвай Ордэн. Трэнт і Кінг дапамагаюць флоту Лібэрці зьнішчыць злачынцаў, пасьля чаго яны накіроўваюца да форта Буш праз гандлёвую лінію — унутрасыстэмны высакахуткасны рух. Каля форту яны сустракаюць 2 транспарта, якія чакаюць канваіраў — Кінга і Трэнта. Разам ўсе чацьвёра ўваходзяць у гандлёвую лінію па кірунку да плянэты Піцбург, але па шляху іх перахопліваюць піраты. Канваіры пасьпяхова адбіваюць першы напад і зноў ўваходзяць у гандлёвую лінію. Прыбыўшы на арбіту Піцбурга, Трэнт пазнае, што транспарты былі прынадай, каб пацьвердзіць асьцярогі СБЛ ў тым, што піраты маюць базу ў поле абломкаў Піцбурга. Сеўшы на пасадачную пляцоўку Піцбурга, Кінг тлумачыць сытуацыю Трэнту. Наступнае заданьне ўключае ў сябе ппатруляваньне смецьцевага облака непадалёк ад плянэты. У патрулі удзельнічае некалькі эскадраў СБЛ. Не пасьпеў Трэнт пачаць свой патруль, як ён з Кінгам атрымлівае сыгнал бедства ад турэмнага транспарту XT-19. Трэнт і Кінг хутка ляцяць у кірунку сыгналу й бачаць, што піраты атакуюць транспарт. Адбіўшы напад, Кінг атрымлівае SOS ад адной з патрульных эскадраў. Прыляцеўшы на месца, яны выяўляюць, што ад эскадры застаўся адзін зьнішчальнік. Адбіўшы чарговы напад піратаў, пілот, які выжыў, накіроўвае іх да варожай базы. На шляху да яе, Кінг запытаў дапамогу двух эскадраў. Адна зь іх сустракае Кінга і Трэнта каля базы, дзе яны й пачынаюць зьбіваць пірацкія зьнішчальнікі й гарматныя плятформы. На падмогу пасьпявае эскадра бамбавікоў, якая тарпэдуе базу, пазбавіўшы піратаў буйной апорнай кропкі ў сыстэме. Кінг кажа Трэнту, што ён, ці Джуні зь ім зьвяжуцца пазьней. Да гэтага, Трэнт можа выконваць заданьні іншых кліентаў, але ён не можа пакідаць сыстэму.

У рэшце рэшт, Джуні выклікае Трэнта ў бар на Мангэтане, дзе яны з Кінгам просяць яго дапамагчы схапіць Шона Эшкрафта — верхавода кантрабандыстаў іншапланетнымі артэфактамі, гандаль якіх Прэзыдэнт нядаўна абвясьціла нелегальным. У ўзнагароду Трэнт атрымае коды для падарожжа ў іншыя сыстэмы Свабоды. У касмапорце, Трэнт бачыць Лёнігана, які ўцёк з шпіталя. Ён сьцвярджае, што хтосьці палюе на тых хто выжыў у нападзе на Фрыпорт-7. Потым зьяўляюцца людзі ў форме й ўсыпляюць Лёнігана, а Трэнта бьюць электрычнай дубінкай. Джун і Кінг знаходзяць яго ў накаўт і нагадваюць пра Эшкрофт. Кінг і Трэнт скачуць праз гиперврата ў сістэму Каларада і чакаюць каля брамы. Пачаўшы заданьне, Трэнт скануе груз некалькіх караблёў і знаходзіць артэфакты ў адным зь іх. Кантрабандыст на іх нападае, але яны выводзяць з ладу рухавік яго карбля. Тут ён ім кажа, што ён не Эшкрафт, Джуні паведамляе, што страчана сувязь са станцыяй Пуэбло, і просіць Трэнта зь Кінгам даведацца ў чым справа. Станцыю атакуе тузін зьнішчальнікаў, Вы павінны разабрацца зь імі. Калі вы скончыце, Шона ўжо ня будзе на вашых радарах, але са станцыі Пуэбло пасьпелі прымацаваць маяк на яго карабель, Вы будзеце прытрымлівацца па ім. Базу Эшкрафта выявілі ў адным з сьмеццевых аблёкаў. Трэнт, Кінг, і эскадра знішчальнікаў СБС ляцяць туды й нападаюць на кантрабандыстаў. Эшкрафт, бачачы, што супернік мацней, ляціць на ўсіх парах да бліжэйшай гіпэрдыры, але Трэнт яго даганяе й зьбівае. Эшкрафт катапультыруецца, і Трэнт хапае яго капсулу. Яны ляцяць да лінкора ў Місуры (флягман Касмафлоту Свабоды) і здаюць злачынца СБС.

Джуні неўзабаве патэлефануе зноў, і прапануе сустрэцца ў бары на Мангэтане, але яе там не апынецца. Бармэн скажа што Джуні чакае Вас на плянэце Малая Каліфорнія. Калі вы патрапіце ў Каліфорнію каля брамы вас сустрэне яшчэ адзін пілот, ён будзе казаць што за выжылымі з Фрыпорта 7 ідзе паляванне, і вы павінны бегчы, але тут зьявіцца патруль флоту і разьнясе яго на шматкі. Вы збянтэжаны прыляціце на плянэту Малая Каліфорнія. Джуні папросіць Вас дапамагчы ёй у эскорце канвою з артэфактамі на даследчую станцыю Вялярд. Аб канвоі будуць ведаць толькі некалькі чалавек у СБС, і калі на канвой нападуць, то тады будзе ясна, што ў іх шэрагах ёсьць здраднікі. Вы адправіцеся да памежнай станцыі Сан-Дыега, недалёка ад яе сустрэнеце канвой, які й пачнеце суправаджаць. На трэцяй Кантрольнай кропцы на Вас нападуць больш за 10 зьнішчальнікаў суперніка, некаторы час Вы будзеце абараняцца толькі ўдваіх, але потым з Сан Дыега дашлюць падмогу. Пасьля таго як адабьецеся ад ворагаў, даведзяце канвой да станцыі Вілярд. Адтуль Джуні будзе вяртацца з Вамі да плянэты Малая Каліфорнія. Па дарозе вас сустрэнуць 3 зьнішчальніка Рэйнляндыі. Пасьля непасьпяховых папытак Джуні патрабаваць караблі Рэйнляндыі ідэнтыфікаваць сябе, яны атакуюць Трэнта й Джуні. Забіўшы іх, Вы вернецеся на плянэту Малая Каліфорнія. Там Вы ўбачыцеся з Ўокерам, камандзірам крэйсэрскага атраду, які таксама занепакоены імклівымі зьменамі ў Свабодзе. Разам зь ім і яго атрадам вы накіраваіцеся на патруляваньне, і адразу ж атрымаеце сыгнал бедства са станцыі Вілярд. Наблізіўшыся да яе Вы выявіце што яе атакуюць некалькі кананерак і зьвяно знішчальнікаў / бамбавікоў Рейнляндыі. Гэта будзе самае вялікая бітва, з часоў 80-гадовай вайны. Пасьля таго як Вы выйграеце, Джуні скажа, што ёй тэрмінова трэба перагаварыць са сваім кіраўніцтвам, і адправіцца ў Нью-Ёрк, у вас жа будзе трохі вольнага часу да наступнай місыі.

Пасьля некаторых пакут Трэнт сустракае чалавека, які выжыў на Фрыпорте-7. Ён паказвае Трэнту іншапланетны артэфакт — рэч, прызначэньне якой яшчэ трэба будзе высьветліць. Прама падчас сустрэчы гэтага чалавека забівае ваенны афіцэр і пагражае сьмерцю Трэнту. Але побач аказваецца Джуні, якая, у сваю чаргу, забівае таго афіцэра. Гэта дзеяньне адразу ж наладзіла Свабоду супраць Джуні й Трэнта. Яны абвешчаныя галоўнымі злачынцамі Свабоды. На іх пачынаюць паляваньне як усе паліцыянты Свабоды, так і Гільдыя наймітаў. Джуні й Трэнт вымушаны схавацца ў бясплодных землях — анамальна астэройдным поле, прыстанішча злачынцаў. Джуні паведамляе Трэнту, што ў полі ёсьць станцыя, на якой у адзіноце жыве й працуе яе знаёмы навуковец Ван Пяльцье. Пасля таго, як Трэнт паказвае яму артэфакт, той загадвае Эдысан знайсьці прафэсара Ролянда Квэньціна, найвядомага ў навуковым сьвеце ксэнаархіёляга. Яго аповяд перарывае сыстэма бясьпекі, якая паведамляе аб захлдзе за пэрыметар караблёў Свабоды. Ван Пяльцье просіць Джунко і Трэнта ляцець, а сам застаецца на станцыі, якая пасьля нядоўгіх перамоваў была зьнішчана крэйсэрамі Свабоды.

Трэнт і Джуні вымушаны схавацца ў сыстэме Магелян пад часовым заступніцтвам Хакераў Лейна — забойцаў, якія складаюцца ў асноўным з былых супрацоўнікаў кампаніі Агэйра. Гэтыя людзі ведаюць, як вывесьці з ладу вароты гандлёвых шляхоў, каб затым напасьці на ашклянелыя экіпажы.

З базы Мактан Трэнт адпраўляецца наўпрост у сыстэму Лідс (Брэтон), а Джуні — на пошукі Квэньціна па ўсёй Бретоні. На Лідсе Трэнт сустракаецца з Тобіясам. У яго ён чакае вестак ад Джунко. Неўзабаве Зэйн зьвязваецца з Трэнтам і просіць сустрэцца на плянэце Кэмбрыдж. Пасьля прылёту Эдысан пазнае, што Джунко змагла адшукаць чалавека, які час ад часу працуе з Квэньцінам. Той распавядае, што ня ведае, дзе ў апошні час знаходзіцца доктар Ролянд, і таму дае каардынаты плянэты Спраг сыстэмы Амега-3), дзе працуе на раскопках калега Квэньціна — доктар Кэндра Сынклэр.

Трэнт і Зейн ляцяць на Спраг, на падлёце да якога трапляюць у засаду зьвяна рейнляндских зьнішчальнікаў, якія зьявіліся ніадкуль. Зьнішчыўшы іх, Зэйн і Эдысан садзяцца на Спраг, дзе сустракаюцца з доктарам Сынклэрам. Джуні і Трэнт распавядаюць ёй пра артэфакт. Сынклэр сьцвярджае, што ведае, што гэта за артэфакт. Яна сьцвярджае, што менавіта яна знайшла яго на адной з плянэт Імпэрыі Дана Кавашы, расы, якая існавала на Сырыюсе і заснаваная задоўга да таго, як зьявілася чалавецтва. Потым артэфакт зьнік. Падчас размовы базу Сынклэрам атакуюць караблі Рэйнландыі. Зэйн, Трэнт і Кэндра вымушаныя тэрмінова стартаваць з плянэты. Пасьля гэтага рейнляндскія караблі разносяць базу на планеце і кольцы стыкоўкі. Спрабуючы адарвацца ад перасьледу, Эдысан, Сынклэр і Джунка хаваюцца ў ледзяным воблаку паблізу ад плянэты. Пасьля скачку празь гіпэрдыру ў Кэмбрыдж яны сустракаюць два зьнішчальнікі Рэйнляндыі. Гэта дэзэртыры, якія ня хочуць удзельнічаць у гэтай дзіўнай вайне. Яны распавядаюць, што ўрад Рэйнляндыі атрымаў у рукі невядомую дагэтуль тэхналёгію, якая дазваляе караблям пераходзіць у рэжым нябачнасці (У літаральным сэнсе). Гэтым тлумачыцца раптоўнае зьяўленьне караблёў Рэйнляндыі ў Спраг. Дэзэртыры дапамагаюць героям прарвацца скрозь блакаду Рэйнляндыі й вярнуцца ў Лідс. Джуні зноў накіроўваецца на пошукі Квэньціна, а зь ёй і Сынклэр.

Празь некаторы час Трэнт атрымлівае паведамленне ад Джуні з саветам зьлятаць на лінкор Худ ў сыстэму Дублін. Паводле яе слоў, там Трэнт можа сустрэць чалавека па імені Дэкстар Ховіс, які часам працуе на Квэньціна як дастаўшчык неабходных прафэсару грузаў. Трэнт накіроўваецца туды і сустракае Дэкстара ў паказаным месцы — на лінкоры. Той прапануе Эдысан зьдзелку — інфармацыя пра месцазнаходжаньне Квэньціна ў абмен на Адзін круг гонак зь ім. Трэнт згаджаецца, і даведаецца ад Ховіса, што ў суседнім астэройдным полі «пастаянныя наведвальнікі» худа зладзілі гоначную трасу з адмысловых кольцаў.

Пасьля гонкі Трэнт і Дэкстар вяртаюцца на Худ, і Ховіс перадае Трэнту каардынаты станцыі Слаўная на якой абгрунтаваўся Квэньцін. Прыбыўшы на месца, Эдысан бачыць, што станцыю атакуе зьвяно Рэйнляндских зьнішчальнікаў, ад якіх абараняюць станцыю людзі прафэсара. Трэнт дапамагае расправіцца з рэйнляндцамі, і атрымлівае дазвол сесьці. Тым часам прыбывае падмацаваньне Рэйнляндыі, і Квэньцін аб’яўляе экстраны старт. Пад агнём рэйнляндцаў яны ляцяць да дзіркі гіпэрпереходу ў Лідс, а затым, пасьля скачку, на аднайменную планету.

У краме Тобіясу сустракаюцца Трэнт, Квэньцін, Сынклэр, Джуні, і ўласна, сам Тобіяс. Празь некаторы час у краму ўрываюцца двое Рэйнляндскіх агентаў, якія распытваюць Тобіяса, ці ня бачыў ён чалавека, падобнага на таго, здымак якога яны прад’явілі айчыма Трэнта. На здымку быў намаляваны Квэньцін. Тобіяс запэўнівае няпрошаных гасьцей, што такога чалавека ён зроду ня бачыў. Двое сыходзяць, а Джуні, Сынклэр, Квэньцін і Трэнт рыхтуюцца да ўзьлёту.

На арбіце іх сустракаюць агенты, якія прыходзілі да Тобіяса. Зьявіўшыся зь неадкуль, выкарыстоўваючы стэлс-тэхналёгію, пасьля нядоўгіх перамоваў атакуюць групу. Тыя, адбіўшыся, ляцяць у сыстэму Таў-31, у гіпэрврат у якую іх сустракае Рэйнляндскі Крэйсэр, а таксама Тобіяс. З боем яны прарываюцца да дзіркі, а затым і праз усю Таў-31.

Квэньцін паведамляе, што адзін яго знаёмы — палкоўнік Крэс, можа знаходзіцца на станцыі Шынкаку сыстэмы Таў-29. Яны ляцяць туды, і ўведаюць на станцыі, што Крэс цяпер — у сыстэме Таў-23, на базе Калі. Па шляху да дзіркі герояў атакуе магутная група рэйнляндскіх караблёў. Празь некаторы час ім на дапамогу ляціць зьвяно зьнішчальнікаў, падпарадкаваных Крэсу, прыцягнутых актыўнасьцю ў сэктары бою. Зь іх дапамогай, група атрымлівае магчымасьць супрацьстаяць рэйняандцам. Пасьля бітвы героі адпраўляюцца да дзіркі Таў-23, а затым і на базу Калі.

На базе Калі героі сустракаюць Крэса, які распавядае ім, што працуе на Ордэн, і што гэтая арганізацыя — не злачынная. Квэньцін, пасьля таго як разглядае артэфакт, і просіць знайсьці іншы артэфакт — Том Протэўса, які знаходзіцца ў галерэі Новага Токіо. Крэс раіць Джуні і Трэнту ляцець у сыстэму Хансю, і там знайсці лёрда Хакіру — прэфэкта сыстэмы, таксама члена Ордэна.

Рушыўшы ўсьлед радзе палкоўніка, Джуні й Трэнт адпраўляюцца ў Хансю, пакінуўшы Сынклэр і Квэньціна на базе. У Хансю на аднаймённай плянэце яны сустракаюць чакаючага іх Хакіру.

На тое, каб атрымаць Протэўс ў свае рукі, Хакіре патрабуецца час. У гэты час Джуні зьвязваецца з Трэнтам і дамаўляецца пра сустрэчу на базе ў сыстэме Кушу. Там яго сустракаюць Джуні і Азу — адзін з членаў арганізацыі Цмокі Крыві, зь якімі супрацоўнічае Хакіра. Гэтыя людзі — спадчыньнікі каралеўскай варты зрынутага сотні гадоў таму сягуна, і якія прысьвяцілі сваё жыцьцё зьвяржэньню цяперашняга ўраду Кусары. Азу распавядае, што карыстаючыся сваімі паўнамоцтвамі, Губэрнатар сыстэмы Кушу Тэкагі дзеля смутнай мэты забірае Том Протэўса сам. Азу патрабуе ад Трэнта дапамогі ў нападзе на верфі Юкава, на якіх павінен быць прычаленны карабель Тэкагі, а на яго борце павінен знаходзіцца Том.

Пасьля таго, як Трэнт згаджаецца, Джуні, Азу й Трэнт стартуюць, і адпраўляюцца да верфі, па шляху сустракаючы ўдарную групу Цмокаў.

Пасьля найскладанага нападу на верфі, Цмокам атрымоўваецца захапіць карабель з грузам, але Тома Протэўса сярод золата і артэфактаў знайсьці не атрымоўваецца. Для таго, каб схавацца ад ВПС Кусары й паліцыі ўдарная група адыходзіць ў сыстэму Чугоку — змрочную сыстэму, якая цалкам знаходзіцца ў цёмна-фіялетавай імглістасьці. У цэнтры яе — вялізны астэроід, усярэдзіне якога Цмокі Крыві заснавалі ўласны горад. Гэта база Кіёта, якая стала на дзесяцігодьдзі домам Цмокаў.

Пасьля таго, як Цмокі па сваіх каналах адшукваюць Тэкагі, аказваецца, што той схаваўся ў закрытай сыстэме Тохоку, дзе знаходзіцца база ВПС Кусары. Азу прымае рашэньне прабівацца да Тома Протэўса, таму просіць Трэнта далучыцца да атакі. Паслья яго згоды, яны ляцяць да дзіркі ў сыстэму да Тохоку. У зялёна-блякітным воблаку на краі сыстэмы яны выходзяць з гіпэрпрастору, і ляцяць да аванпаста драконаў, дзе сустрэўшыся з ударнай групай, адпраўляюцца на штурм. У імглістасьці іх сустракае атрад ВПС і разыгрываецца бітва. Пасьля таго, як Цмокі выходзяць пераможцам, яны ляцяць да базы. На выхадзе зь імглістасьці ім адкрываецца захапляльная дух карціна. У цэнтры сыстэмы знаходзіцца некалькі вугляватых плянэтойдаў, на самым велізарным зь якіх узведзена так званая Нябесная Брама — гіганцкая арка, пад якой знаходзіцца яшчэ адно грандыёзнае збудаванне — база ВПС, якая прашывае плянетойд наскрозь. Побач дыслякаваныя лінкоры. Бачачы, у адзіночку ім з гэтым не справіцца, Цмокі выклікаюць агонь на сябе, пасылаючы Трэнта атакаваць генэратары шчыта аркі. Пасьля таго, як Трэнт адключае шчыт, яны садзяцца на базу. Азу й Трэнт адпраўляюцца ў пакоі Тэкагі, якія знаходзяцца ў вялізнай зале з панарамным дахам. Перш за ўсё Азу мініруе залу. У зале іх падцікоўвае пастка — пакой напаўняецца снатворным газам.

Азу і Трэнт прыходзяць у прытомнасьць ў прысутнасьці Тэкагі, які, трымаючы ў руцэ Том Протэўса, спрабуе дамагчыся ад абодвух, навошта яны штурмавалі базу. Калі ён нарэшце, прыходзіць у лютасць, разумеючы, што ім быў неабходны артэфакт, зь ім пачынаюць адбывацца дзіўныя мэтамрфозы. У гневе кінуўшы ў Азу кідальным клінком, той хоча прыняцца і за Трэнта, але ў гэты час падыходзіць доўгачаканае падмацаваньне, і Хакіра, даведаўшыся, дзе знаходзіцца Трэнт і Азу, ляціць на падмогу. Пасьля стыкоўкі з базай, Хакіра ўлятае ў вялізную залю з пакоямі Тэкагі на сваім модыфіцаваным «кінжале» і атакуе пакой з карабельных гармат. Трэнт, скарыстаўшыся сумятню, выхоплівае Том з рук Тэкагі, і скача да Хакіреы, на яго карабель, а Азу, паміраючы, пасьпявае актываваць міны.

Спусціўшыся да стыковачнага адскэу, Хакіра дае магчымасьць Трэнту заскочыць на яго карабель, і яны адразу пакідаюць базу. На ўваходзе ў імглістасць з дзіркай у Чугоку на іх нападаюць кананерки Рэйнляндыі ўперамешку з ВПС Кусары, але Трэнта і Хакіру сустракае Джуні й атрад Цмокаў, і разам яны адбіваюцца, і затым ляцяць да Чугоку. Па шляху Хакіра тлумачыць Трэнту, што Тэкагі быў ва ўладзе вандроўніка, істоты малавядомай расы, якія здольныя падпарадкоўваць сабе людзей, і што гэтыя Вандроўцы завалодалі урадам Рэйнляндыі, таму яна і стала агрэсіўнай.

Пасьля вяртаньня на базу Хакіра распавядае, што нарэшце атрымаў звесткі ад свайго інфарматара ў Рэйнляндыі (аб ім ён згадваў пры іх першай сустрэчы). Ён прапануе Трэнту адправіцца туды, каб выцягнуць інфарматара са складанай сытуацыі, так як грамадзян Кусары ў Рэйнляндыі будзе арыштаваны, а Брэтон яшчэ нейтральная.

Трэнт адпраўляецца ў сыстэму, газавую імглістасьць сыгма-13, у суправаджэньні двух Цмокаў. Там паміж імі і дыслякаванай там флятыліяй Рэйнляндыі адбываецца сутычка, зь якой тыя вырываюцца, і ляцяць да дзіркі ў Новы Бэрлін праз поле абломкаў. У шляху Трэнт пазнае, што гэта наступствы бітвы паміж Рэйнляндыяй і Гільдыяй Здабытчыкаў Газу, дзе ГДГ топчучы тактычную хітрасьць, прывабілі войскі Рэйнляндыі ў газавую кішэню.

У Новым Бэрліне Трэнт сустракаецца з двума дзіўнымі людзьмі, адзін зь якіх з ваўкаватым выглядам трымае нейкі артэфакт. Той зь іх, што без артэфакта, намякае Трэнту, што гэтыя двое ведаюць, каго ён шукае, і кажа, што ён сустрэне правадыра ў хуткім будучыні. Сапраўды, хутка да яго далучаецца знаёмы інфарматара, які дапамагае яму прайсці праз усё кардоны зь гіпэрурат.

Пасьля таго, як апошні кардон з двух дзесятак кананерак, пары лінкораў і некалькіх крэйсэраў быў пераадолены, Трэнт адпраўляецца да плянэты Хальштэйн, дзе і сустракаецца зь інфарматарам, якога завуць Дытрых фон Клаўс. Разам зь ім яны адпраўляюцца ў суседні астэроидный пояс, на базу паўстанцаў Буншуг, дзе адбываецца чарговая сутычка з атрадам рэйнляндскіх зьнішчальнікаў. Члены гэтае арганізацыі дапамагаюць фон Клаусэну, і той дапамагае ім. Адзін з камандзіраў, сустрэўшы фон Клаўса на базе, паведамляе, што ў суседняй туманнасьці іх сканары засеклі падазроную актыўнасьць. Трэнт, фон Клаўс, і некалькі пілотаў Буншуга. Яны прарываюцца скрозь міннае поле і аказваюцца ў кішэні пасярод імглістасьці, дзе на засакрэчаных верфях будуюцца дзіўныя, арганічныя караблі. Трэнт і ўсю групу адразу пачынаюць атакаваць войскі Рэйнляндыі, якія складаюцца зь некалькіх лінкораў, тузіны кананерак і мноства зьнішчальнікаў. Штурмавая група нясе вялікія страты, і таму тыя пілоты Буншуга, што засталіся, прымушаючы Фон Клаўса і Трэнта сыходзіць, ахвяруюць сабой, выбухнуўшы свае караблі, і разносячы верфі. На выхадзе зь імглістасьці іх сустракае лінкор, Трэнт і фон Клаўс атакуюць яго, але раптам побач нешта актывуецца, і побач зьяўляецца лінкор, падазрона падобны на лінкор Свабоды. Зьяўляецца ён мэтадам, як і стэлс-караблі Рэйнляндыі. Трэнта і фон Клаўса запрашаюць садзіцца, што тыя і робяць.

Карабель апынуўся базай Ордэна, на якой Трэнта і фон Клаўса сустракаюць Джуні, Кінг, Уокер, Хакіра, а таксама Каспэр Арыліён — кіраўнік ордэна, які распавядае ім аб экспэрымэнтальным лінкоры Асырыс (выкрадзеным Ордэнам у флота Свабоды), і аб Ордэне, які, як аказваецца, спрабуе супрацьстаяць пагрозе вандроўнікаў.

Пасьля таго, як лінкор прыбывае ў Тэхас, Джуні, Кінг і Трэнт адпраўляюцца ў Нью-Ёрк празь дзірку гіпэрпераходу. Там, у дзікіх землях, яны садзяцца на базе валацугаў Свабоды Бафала, зь якой яны ляцяць на атаку спадарожніка стэлс-выяўлення — пагрозы для Асырыса. Пасьля гэтага ўдарная група на чале з Ўокерам ляціць у Зону-21, а адтуль — у сыстэму Аляска, дзе трымаюць у зьняволенні прэзыдэнта Свабоды Барбару Якобі. У турме яны сустракаюць канцлера Німана, які аказваецца заражаным вандроўнікамі, і спрабуе выклікаць насеньне вандроўніка ў Якобі. Трэнт забівае канцлера, і зазіваўшыся, ледзь не становіцца ахвярай вандроўніка, якога трапна падстрэльвае прэзыдэнт Якобі. Яны ляцяць, але на выхадзе з сыстэмы ім загароджваюць дарогу 2 лінкора. Уокер, ахвяруючы сабой, тараніць адзін зь лінкораў, і адначасова актывуе «гравітацыйныя» бомбы, якія знаходзяцца на борце. Шлях аказваецца вольны. Падчас усяго рэйду іх рэгулярна атакуюць караблі вандроўнікаў і караблі Свабоды, абсталяваныя узбраеннем вандроўнікаў. Як толькі яны ўваходзяць у сыстэму Нью-Иорк іх забірае «Асырыс».

Неўзабаве «Асырыс» дыслакуецца ў адной з сыстэм вандроўнікаў, за адну сыстэму ад асноўнай базы Ордэна. Квэнцін просіць герояў дастаць генэратар энергіі вандроўнікаў, які павінен дапамагчы актываваць артэфакт. Такі прысутнічае на закінутай, на думку Квэнціна, базе вандроўнікаў.

Кінг, Джуні і Трэнт вылятаюць на заданьне. Уся сыстэма ўяўляе сабой цёмнае зялёнае воблака з астэроідамі, дзе кішаць бактэрыі й іншыя мікраарганізмы. Героі адпраўляюцца да вялізнага будынка вандроўнікаў, які відаць на радары. Неўзабаве яны ляцяць да велічэзнага чэчавіцаабразнага аб’екта, дзе іх сустракаюць Вандроўцы — будынак аказваецца не закінутым. У запале бою Трэнт знаходзіць шлюз ўнутр, і праз тунэль далятае да генэратара і падбірае яго прыладай захопу. Пад ударамі вандроўнікаў героі пакідаюць логава.

Неўзабаве героі павінны адправіцца на плянэту Таледа — закінутую на ўскраіне галактыкі базу Ордэна. Там Квэньцін распрацоўвае зброю супраць вандроўнікаў — генэратар злучаны з артэфактам, які павінен актываваць браму, дзесьці ў адной з сыстэм вандроўнікаў. Што ў рэшце рэшт завяршаецца посьпехам.

З дапамогаю мапы, якой аказваецца артэфакт, Ордэн выяўляе партал у родную сыстэму вандроўнікаў. Звёны Ордэна накіроўваюцца туды. Прарываючыся скрозь вандроўнікаў, Ордэн дасягае брамы і актывуе іх, бо гэтыя вароты вельмі магутныя, і каб працаваць, яны забяруць энергію ў вандроўнікаў. У выніку посьпеху, вандроўнікі ня зьнішчаца цалкам, але іх колькасьць зьнізіцца. Тых вандроўнікаў, якім не хапае энергіі, зацягвае у браму. Так як колькасьць вандроўнікаў скарачаецца, людзі могуць зь імі змагацца, хоць яны наогул ужо не ўяўляюць пагрозы.

Вы вяртаецеся ў Свабоду, дзе Вас і Джунко ўзнагароджваюць мэдалямі і выказваюць падзякі. Акрамя вас з Джунко, Ордэна, «цмокаў крыві» і прэзыдэнта Якобі, ніхто ня ведае пра існавалую пагрозу вандроўнікаў. Удзел Арыліёна застаецца ў таямніцы, і Ордэн, афіцыйна, зьяўляецца, як і раней, тэрарыстычнай арганізацыяй. Арыліён Вам прапануе стаць яго агентам ў Свабодзе, і кажа, што яшчэ звяжацца, але на гэтым кампанія сканчаецца, і Вы можаце падарожнічаць па дзясятках сыстэм, якія яшчэ не дасьледаваныя Вамі, і па сыстэмах, яшчэ не дасьледаваных нікім!

Асноўныя пэрсанажы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 'Эдысан Трэнт' (Ян Зырынг) — галоўны пэрсанаж гульні. Ён нахабны час ад часу і мае нястрымную патрэбу прасоўвацца ў галяктыцы — узяць той адзін вялікі куш. У Трэнта клясычныя прыкметы антыгероя, але ў яго ўсё ж такі высакароднае сэрца.
  • 'Джунко «Джуні» Зэйн' (Джэніфэр Хэйл) — сумесь крыві Кусары й Лібэрці. Яна маральна цьвёрдая й прамая — ніякага глупства. Джуні арганізоўвае заданьні для пілотаў у Лібэрці. Яна ўпарта працавала каб дабрацца туды, дзе яна цяпер і заўсёды клапоціцца аб дэталях і адданасьці. Яна зьяўляецца кваліфікаваным і хітрым пілотам.
  • 'Майкал Кінг' — добры салдат і дасьведчаны пілот, Майкал зьяўляецца камандзірам зьвяна і рэзервам для Джуні. Ён выдатны пілот але таксама і рэаліст, калі справа даходзіць да яго пэрспэктывы на жыцьцё. У яго даволі дакладны погляд на рэчы.
  • 'Маркус Уокер' (Коры Бэртан) — клясычны герой, Уокер зьяўляецца капітанам крэйсэра флота Лібэрці і вельмі гэтым ганарыцца. Ён — поўная супрацьлегласць Трэнта.
  • 'Рышард Ўінстан Тобіас' (Джон Рыс-Дэвіс) — Брэтонскі мэханік і гандляр, Тобіяс ўзяў Трэнта ў чаляднікі калі ён яго знайшоў некалькі гадоў да гэтага. Ён — цёплы і пацешны чалавек, з моцным пачуцьцём лаяльнасьці й гонару. Ён любіць Трэнта як ўласнага сына, і быў засмучаны, калі Трэнт зьехаў шукаць багацьця на прыгранічных Мірах.
  • 'Сэм Лёніган' — легальны і нелегальны перакупшчык тавараў. Усё яго жыццё вядзецца вакол грошай. Ён заключыў з Трэнтам дамову аб дастаўцы вялікай партыі бору на Фрипорт 7 за 1.000.000 крэдытаў.
  • 'Доктар Кэндра Сынклэр' (Кры Саммэр) — ксенаархеёляг з Брэтоні, Сынклэр займаецца раскопкамі іншапланетных руін. У гэтай справе, яна часта працуе з Доктарам Квэнцінам.
  • 'Доктар Роланд Квэнцін' (Чарлз Шонэсі) — тыповым навукоўцам яго не назваць. Квынцін — чалавек заняты сваімі дасьледаваньнямі, але, дзякуючы гадам капаньня на ня вельмі дружалюбных плянэтах, ён даволі добра ўмее за сябе пастаяць.
  • 'Лорд Хакіра' (Джордж Такеі) — дваранін Кусари, ён зьяўляецца прэфэктам сыстэмы Хансю. Яго статус накладае на яго шмат адказнасці за сваіх падданых перад сягунам Іда. Хакіра — даўні знаёмы Джуні і таемны член Ордэна.
  • 'Дытрых фон Клаус' — дваранін Рэйнляндыі. З-за яго высокай пазыцыі ва флоце і ўрадзе Рэйнляндыі, ён шмат чаго даведаўся што яму не спадабалася. Калі зь ім у кантакт увайшоў Лорд Хакіра з прапановай працаваць на Ордэн, фон Клаусэн пагадзіўся і стаў перадаваць інфармацыю праз свайго «калегу» з Кусары. Вельмі вядомая асоба ва ўсім сэктары з-за таго што за ўсе свае 300 баявых вылетаў не страціў ні аднаго чальца зьвяна.
  • 'Барбара Якобі' — цяперашні прэзыдэнт Лібэрці, яна разумная і ўплывовая жанчына. Яна не толькі моцная палітычная дзяячка, але яшчэ і практычная і вытанчаная прадстаўніца сваёй дзяржавы, збалансаваная і рахманая, калі неабходна.
  • 'Флярыян Густаў Німан' (Тоні Джэй) — канцлер Рейнляндыі. Раней ён быў сумленным і справядлівым кіраўніком, але, пасьля дзіўнай знаходкі на новаадкрытых плянэтах, стаў ваяўнічым і сакрэтным.
  • 'Губэрнатар Тэкагі' — тоўсты кіраўнік адной з сыстэм Кусары, гістарычна зацікаўлены сьветам. Яго погляды памяняліся разам з Німанаўскімі й ў той жа бок.
  • 'Каспэр Арыліён' (Майкл Т. Уайс) — былы афіцэр флоту Лібэрці. Ён быў прызначаны быць боцманам эксперыментальнага лінкора. Даведаўшыся пра пляны намадаў і ледзь уцёкшы ад замаху на яго жыццё, Арыліён скраў карабель, ахрысціўшы яго «Асырысам». На ім ён сфармаваў Ордэн, закліканы весьці ўтоеную вайну супраць іншапланетнай пагрозы людзям у Сырыюсе. Як былы афіцэр флоту, ён выдатна натрэніраваны, а яго флагман можа пайсці адзін-на-адзін з любым іншым караблём і перамагчы.

Сэрыі касьмічных караблёў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Усе караблі, якія можна купіць падчас гульні, так ці інакш зьяўляюцца часткай якой-небудзь сэрыі. Караблі адной сэрыі можна адрозніць па зьнешнім падабенстве мадэляў. Больш магутныя і добрыя караблі звычайна абсталёўваюцца стабілізатарамі, дадатковымі рухавікамі, крыламі, іншымі кампанентамі.

Караблі Свабоды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Самыя танныя і слабыя караблі ў гульні. Падчас праходжання кампаніі штучна прыраўноўваюцца да караблёў іншых дзяржаў з дапамогай паніжэння броні, моцы гармат і шчытоў апошніх. Колер караблёў — шэры, металічны, на кожным — гэрб Свабоды.

Колер плазмы рухавіка — белы. Сьпіс караблёў сэрыі:

  • Патрыёт (лёгкі зьнішчальнік)
  • Абаронца (цяжкі зьнішчальнік)
  • Насарог (грузавы)

Караблі Брэтоні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Другія па магутнасці караблі ў гульні. Характэрныя рысы — цьмяны аранжавай-карычневы афарбоўка і круглявыя формы. Колер плазмы рухавіка — сіні. Сьпіс караблёў серыі:

  • Кавалер (лёгкі зьнішчальнік)
  • Крыжак (цяжкі зьнішчальнік)
  • Клайдсдейл (грузавы)

Караблі Кусары[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Караблі Кусары, у першую чаргу, цікавыя сваімі формамі. Форма крылаў нагадвае луску цмока. Трэція па магутнасці караблі ў гульні. Колер плязмы рухавіка — жоўты. Сьпіс караблёў сэрыі:

  • Яшчар (лёгкі зьнішчальнік)
  • Цмок (цяжкі зьнішчальнік)
  • Труцень (грузавы)

Караблі Рэйнляндыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асаблівасьць караблёў Рэйнляндыі — перавага зялёнага колеру: ад колеру плязмы да колеру корпуса й імпульсаў зброі. Гэта самыя магутныя караблі з тых, што вырабляюцца дзяржаўнымі верфямі ўсіх дамоў. Цікавай асаблівасцю гэтых караблёў зьяўляецца круглая форма паліўна-энергетычнага блока.

Сьпіс караблёў сэрыі:

  • Баншы (лёгкі зьнішчальнік)
  • Валькірыя (цяжкі зьнішчальнік)
  • Гарбун (грузавы)

Грамадзянскія зьнішчальнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па форме падобныя на птушак. Грузавых сярод іх няма. Сьпіс караблёў сэрыі:

  • Ястраб (лёгкі зьнішчальнік)
  • Сокал (цяжкі зьнішчальнік)
  • Арол (звышцяжкі зьнішчальнік, самы манеўраны, але менш моцны чым Шабля ды Тытан)

Грамадзянскія зоркалёты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узбраенне — тры прылады. Слабая браня. Сьпіс караблёў сэрыі:

  • Грамадзянскі зоркалёт CTE 750AE (лёгкі зьнішчальнік)
  • Мустанг (лёгкі зьнішчальнік)

Зьнішчальнікі прыгранічных сьветаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выкарыстоўваюцца шматлікімі крымінальнымі арганізацыямі і не толькі. Тут — шырокі выбар караблёў ўсіх тыпаў. Надзейныя і магутныя. Сьпіс караблёў сэрыі:

  • Кінжал (лёгкі зьнішчальнік)
  • Стэлет (цяжкі зьнішчальнік)
  • Шабля (звышцяжкі зьнішчальнік, параметры манеўранасці і крэпасці корпуса сярэднія, адзіны звышцяжкі зьнішчальнік з магчымасцю ўсталёўкі 10 Клясы гармат, у якога турэль здольная страляць наперад)
  • Вярблюд (грузавы)

Зьнішчальнікі Піратаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Манеўраныя і магутныя, досыць танныя. Сьпіс караблёў сэрыі:

  • Ганчак (лёгкі зьнішчальнік)
  • Ваўкадаў (цяжкі зьнішчальнік)
  • Мул (грузавы)

Караблі Ордэна[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зьнішчальнік Ордэна:

  • Анубіс (звышцяжкай зьнішчальнік). Кляса гармат і шчыта — 5 і 6. Сабраны інжынерамі Ордэна .. На палубе флягмана Ордэна — лінкора Асырыс і на плянжце Таледа яго можна купіць. Ён абсталяваны шасцю слотамі пад прылады, адным пад турэль і адным пад тарпэду, альбо прэрыватель. Ёсць яшчэ адзін карабель Ордэна, схаваны ў гульні, які выглядае гэтак жа сама як Анубіс, класіфікуецца як лёгкі знішчальнік, браня 4200, усе слоты пад прылады 10 класа, шчыт 10 класа для цяжкіх знішчальнікаў,

вельмі ёмісты трум — 600, а таксама — 2 тарпедныя ўстаноўкі і бясконцая колькасьць наноботаў. Атрымаць яго можна з дапамогай рэдактара захаванняў. Код гэтага карабля ship_archetype = 2913217602.

Караблі Гільдыі наймітаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьпіс караблёў сэрыі:

  • Піраннья (лёгкі зьнішчальнік)
  • Барракуд (цяжкі зьнішчальнік)
  • Молат (звышцяжкай зьнішчальнік. Ня можа несці прылады ўзроўню 10)

Караблі карсараў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Надзейныя, браніраваныя, маюць магутныя энэргаўстаноўкі. Сьпіс караблёў сэрыі:

  • Легіянер (лёгкі зьнішчальнік)
  • Цэнтурыёна (цяжкі зьнішчальнік)
  • Тытан (звышцяжкай зьнішчальнік, мае самы моцны корпус, найменшую манеўранасць)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]