The Rolling Stones

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
The Rolling Stones
RollingStonesNice080806.jpg
The Rolling Stones (зьлева направа): Роні Ўуд, Чарлі Ўотс, Мік Джагер, Кіт Рычардс
Інфармацыя
Гады 1962 — цяпер
Адкуль Вялікабрытанія
Мова ангельская
Жанр рок, рок-н-рол, рытм-н-блюз, блюз-рок
Выдавец Decca, London, Rolling Stones, Virgin, ABKCO, Interscope, Polydor
Афіцыйная старонка www.rollingstones.com
Удзельнікі
Удзельнікі Роні Ўуд,
Чарлі Ўотс,
Мік Джагер,
Кіт Рычардс
Былыя ўдзельнікі Браян Джонс,
Ян Ст’юарт,
Дык Тэйлар,
Мік Тэйлар,
Біл Вайман

The Rolling Stones — ангельскі рок-гурт, створаны ў 1962 годзе ў Лёндане мультыінструмэнталістам Браянам Джонсам ды піяністам Янам Ст’юартам, да якогда неўзабаве далучыліся сьпявак Мік Джагер і гітарыст Кіт Рычардс. Басіст Біл Вайман і бубнач Чарлі Ўотс давяршылі пачатковы склад гурту, а Ст’юарт, які не падыходзіў да вобразу ідала падлеткаў, быў выключаны з афіцыйнага сьпісу ўдзельнікаў у 1963, але заставаўся клявішнікам гурта і тур-мэнэджарам да сваёй сьмерці ў 1995.

На пачатковай стадыі існаваньня гурту Джагер і Рычардс склалі аўтарскі дуэт і паступова перахапілі ініцыятыву ў Джонса, які цягам часу стаўся ўсё болей праблемным і ненадзейным. Першапачаткова гурт выконваў амэрыканскія блюзы і рытм-н-блюз, але ад альбому 1966 «Aftermath» на дыскі сталі трапляць пераважна ўласныя кампазіцыі аўтарства Джагера/Рычардса. Мік Тэйлар замяніў Джонса незадоўга да ягонай сьмерці ў 1969, але сам сыйшоў з гурту ў 1974 і быў заменены ў 1975 на былога гітарыста «Faces» Роні Ўуда, які грае з гуртом і сёньня. Вайман сышоў з гурту ў 1992, басіст Дэрыл Джонс, які не з’яўляецца афіцыйным чальцом гурту, грае ад 1994

Спачатку папулярныя ў Вялікабрытаніі і Эўропе, The Rolling Stones трапілі ў ЗША напачатку 1960-х падчас «Брытанскага нашэсьця». Гурт выпусьціў 22 студыйных альбомы (24 у ЗША), 8 канцэртавых дыскаў (9 у ЗША) і шматлікія кампіляцыі; агульныя продажы дыскаў склалі больш за 200 мільёнаў асобнікаў па ўсім сьвеце[1]. Дыск Sticky Fingers (1971) распачаў чаргу з васьмі пасьлядоўна створаных альбомаў, што траплялі на першае месца ў амэрыканскіх чартах. Апошні альбом гурта, A Bigger Bang, выйшаў у 2005. У 1989 The Rolling Stones трапілі ў Залю славы Рок-н-ролу. У 2004 яны былі прызнаныя нумарам 4 у сьпісе 100 найлепшых музыкаў усіх часоў па вэрсіі часопіса «Rolling Stone».

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фільмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  The Rolling Stonesсховішча мультымэдыйных матэрыялаў