Іван Грудзько

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Іван Грудзько
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 27 ліпеня 2004(2004-07-27)[1] (19 гадоў)
Рост 183 см[2]
Вага 74,8 кг[2]
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Славія Мазыр
Нумар 20
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2023 Макслайн 31 (20)
2024—4 Славія Мазыр 8 (2)
Зборныя
2024—4 Беларусь (да 21) 1 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
12 траўня 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
22 сакавіка 2024.

Іва́н Грудзько́ (нар. 27 ліпеня 2004 году) — беларускі футбаліст, нападнік мазырскай «Славіі».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец сталічнай футбольнай школы клюбу «Менск». У сакавіку 2023 году прыяднаўся да віцебскага «Макслайну»[3]. Дэбютаваў у прафэсійным футболе 1 красавіка ў матчы Першай лігі супраць «Слоніму-2017», зьявіўшыся ў другой палове сустрэчы і аддаўшы галявую перадачу. Першы гол улучыў 14 красавіка ў матчы супраць «Астраўцу». 24 траўня ў матчы Кубка Беларусі супраць «Новай Прыпяці» ўчыніў хет-трык. Празь месяц зрабіў хет-трык у матчы чэмпіянату, пакрыдзіўшы магілёўскі «Дняпро»[4]. 1 кастрычніка адзначыўся трыма галамі ў сустрэчы яшчэ раз, улучыўшы мячы ў браму «Хвалі». 21 кастрычніка зрабіў галявы дубль у браму «Нівы». Дзякуючы шыкоўнай гульні быў ключавым футбалістам каманды, спыніўшыся на другім месцы ў сьпісе бамбардзіраў Першай лігі. У сакавіку 2024 году зышоў з клюбу[5] і адразу далучыўся да мазырскай «Славіі»[6]. 15 сакавіка запачаткаваў кар’еру ў Найвышэйшай лізе, згуляўшы каля паўгадзіны ў матчы супраць «Дняпра». 28 красавіка, зьявіўшыся на замену, аформіў дубль у матчы супраць койданаўскага «Арсэналу».

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сьнежні 2021 года футбаліст атрымаў выклік у зборную Беларусі (да 18 гадоў). Дэбютаваў У складзе каманды 3 сьнежня ў таварыскім матчы супраць зборнай Армэніі, зьявіўшыся на полі ў пачатковым складзе і адзначыўшыся забітым голам. У сакавіку 2024 году футбаліст атрымаў выклік у зборную Беларусі (да 21 году) дзеля ўдзелу ў кваліфікацыйных матчах моладзевага чэмпіянату Эўропы. Дэбютаваў за зборную 22 сакавіка 2024 году ў матчы супраць зборнай Грэцыі[7].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]