Адрачэньне апостала Пятра

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адрачэньне Сьвятога Пятра працы Караваджа. 1610

Адрачэньне апостала Пятрановазапаветны эпізод, які распавядае пра тое, як апостал Пётар адрокся ад Ісуса Хрыста пасьля ягонага арышту, што было прадказана Ісусам яшчэ падчас Апошняй Вячэры. Пётар адрокся тройчы ў страху, што яго таксама арыштуюць, а як пачуў, як прасьпяваў певень, ён успомніў словы свайго Настаўніка й горка пашкадаваў і плакаў[1]. Гэты сюжэт сустракаецца ва ўсіх чатырох Эвангельлях (Мц 26:69—75; Мк 14:66—72; Лк 22:55—62; Ян 18:15—18, 18:25—27).

Эпізод адносіцца да Пакутаў Хрыстовых і прыходзіцца да часу пасьля арышту Ісуса ў Гэтсыманскім садзе пасьля пацалунку Юды. Паводле храналёгіі эвангельскіх падзеяў гэта адбылося ў ноч з чацьвярга на пятніцу.

Хада падзеяў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадказаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадказаньне пра адрачэньне Пятра, мазаіка базылікі Сант-Апалінарэ-Нуова

Пра тое, што Пётар ад яго адмовіцца, Ісус Хрыстос сказаў сваім вучням загадзя, падчас Апошняй Вячэры. Усе чатыры кананічных Эвангельлі адзначаюць гэты эпізод і момант з трохразовым адрачэньнем перш чым засьпявае певень (Мц 26:34; Лк 22:33; Ян 13:38), за выключэньнем Марка, які дадае, што певень засьпявае двойчы (Мк 14:29—31).

Адрачэньні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адрачэньне Пятра ля вогнішча. Наўгародзкая ікона

Пасьля арышту Ісуса яго прывялі ў двор першасьвятара Каіфы. Пётар рушыў усьлед за ім, але застаўся звонку ў двары, седзячы разам са слугамі (паводле Марка й Лукі — каля агню). Тут да яго падышла адна служанка, паводле Марку — служанка першасьвятара, і сказала «і ты быў зь Ісусам Галілеянінам». Паводле Яну Пётар яшчэ быў звонку, не ўваходзячы ў двор, і пазнала яго раба-брамніца, міма якой яго спрабаваў правесьці знаёмы Каіфу апостал, як прынята лічыць — апавядальнік, апостал Ян. Тут Пётар адрокся ад Настаўніка перад усімі ў першы раз. Паводле Марка, але не ва ўсіх сьпісах рукапісы, тут засьпяваў певень у першы раз.

Затым яго зноў апазнала служанка, паводле Матфэя іншая, якая ўбачыла яго пасьля таго, як ён выйшаў за браму, але паводле Марка — тая ж самая, альбо ж нейкі мужчына, паводле Лукі й Яну, згодна з апошнім яны разам стаялі каля агню. Пётар адрокся ад Ісуса ў гэты момант другі раз.

Потым да Пятру падышлі й сказалі, што ён сапраўды быў зь Ісусам, таму што гаворыць як Галілеянін, паводле Матфэя, Марка й Лукі. Ян ня згадвае акцэнт, затое кажа, што да яго падышоў адзін з рабоў першасьвятара, які быў сваяком Малха, якому апостал ў Гэтсыманскім садзе адсек вуха, і апазнаў яго. Пётар адрокся ў трэці раз і тут засьпяваў певень, паводле Марку — у другі раз.

Пакаяньне Пятра[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пакаяньне Сьвятога Пятра. Эль Грэка. 1580

Паводле трох эвангелістаў, Пётар згадаў аб прароцтве як толькі засьпяваў певень, а Лука дадае, што Ісус паглядзеў у гэты момант у вочы Пятру. Цікава, што Эвангельле паводле Яна заканчваецца тым, што калі Ісус Хрыстос пасьмяротна зьявіўся да вучняў Ён тройчы патрабаваў ад апостала Пятра пацьвердзіць ягоную любоў да сябе[2].

Пётар ніколі не забываў сваёй здрады. Сьвяты Клімэнт, вучань Пятра, распавядае, што Пётар у працягу ўсяго астатняга жыцьця пры сьпеве пеўня станавіўся на калені й, абліваючыся сьлязьмі, каяўся ў сваім адрачэньні, хоць Сам Гасподзь, неўзабаве пасьля свайго ўваскрасеньня, дараваў яму.

Захавалася яшчэ старажытнае паданьне, што вочы апостала Пятра былі чырвоныя ад частага й горкага плачу[3]. Певень стаў адным зь вядомых ягоных атрыбутаў у хрысьціянскім мастацтве.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Peter: apostle for the whole church by Pheme Perkins. 2000. p. 85. ISBN 0-567-08743-3
  2. ^ Repentance in Christian theology by Mark J. Boda, Gordon T. Smith. 2006. p. 110. ISBN 0-8146-5175-5
  3. ^ Отречение апостола Петра // Глава из «Закона Божьего» протоиерея Серафима Слободского

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Адрачэньне апостала Пятрасховішча мультымэдыйных матэрыялаў