Ажына
| Ажына | |
Плады ажыны |
|
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Расьліны |
| Аддзел | Пакрытанасенныя |
| Кляса | Двухдольныя |
| Атрад | Ружакветныя |
| Сямейства | Ружавыя |
| Падсямейства | Разанавыя |
| Род | Рубус |
| Падрод | Eubatus |
| Від | Ажына |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Rubus Caesius | |
Ажы́на, маліна шызая (Rubus Caesius) — паўкустовая расьліна з роду маліна, сямества ружавых.[1] Таксама вядома пад тутэйшымі (народнымі) назвамі — чо́рная малі́на, яжы́на, жа́вікі, жаві́на, ажы́ньнік, скарбары́ха.
Зьмест |
[рэдагаваць] Агульныя зьвесткі
Расьліна расьце па берагох рэкаў і вазёраў, на заліўных лугох і палёх, у хмызьняках — утварае густыя непраходныя зарасьнікі. Таксама вырошчваюць садаводы-аматары.
Квіце ў чэрвені-ліпені, ягады высьпяваюць у жніўні.
Расьліна валодае наступнымі якасьцямі:
- лекавая (слабільны і патагонны сродак) — выкарыстоўваюць ягады, карані, лісьце (зьбіраюць у жніўні-верасьні)
- вітамінаносная
- меданосная
- гаспадарчая — з ягадаў гатуюць сокі, салодкае варыва, жэле, віны
- мацаваньне яроў — расьліна прыдатная для лесамэліярацыйнай працы
Ягады расьліны багатыя цукрамі, вітамінамі, карацінам, тамідамі.[1]
[рэдагаваць] Вонкавае апісаньне
Куст вышынёй 60-150 сантымэтраў. Карэнішча шматгадовае. Надземныя парасткі двухгадовыя, ляжачыя альбо ўздымаюцца, часта дугападобна сагнутыя, фіялетава-шызыя, звычайна пакрытыя шыпамі й шчацінкамі. Лісьце — чаргаванае, буйназубчатае, трайчастае, на шыпаваных чаранках, сярэдні лісьцік буйнейшы за бакавыя, частка трох-лопасьцевы. Кветкі двухполыя, белага колеру, дыямэтрам да 3 сантымэтраў, зь лямцавай чашачкай, у негустой шчыткападобнай гронцы на канцах сьцяблоў і галінак.
Плады (ягады) — чорныя, з шызым налётам, сакаўныя салодкія шматкасьцянкі.[1]
[рэдагаваць] Распаўсюджваньне
Пашырана ў краінах Заходняй Эўропы, у Малой Азіі, Іране, Заходняй Сыбіры, Каўказе, Крыме. На Беларусі трапляецца ўсюды, асабліва на Палесьсі.