Аляксандар Гуз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Гуз
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 22 траўня 2004(2004-05-22)[1] (19 гадоў)
Рост 186 см
Вага 76 кг[1]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Тарпэда Масква
Нумар 88
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2021—2023 Іслач 37 (2)
2024—4 Тарпэда Масква
Зборныя
2022 Беларусь (да 19)[d] 3 (0)
2023—4 Беларусь (да 21) 3 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
22 сакавіка 2024.

Аляксандар Васілевіч Гуз (нар. 22 траўня 2004 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца расейскага клюбу «Тарпэда».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец рэчыцкай ДЮСШ-2. У верасьні 2017 году далучыўся да каманды Акадэміі АБФФ. У чэрвені 2021 году па заканчэньні навучаньня ў акадэміі склаў угоду зь «Іслаччу» да сканчэньня 2024 году[2], дзе стаў выступаць за клюбны дубль, а неўзабаве пачаў прыцягвацца і да асноўнай каманды. 13 жніўня 2021 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на зьмену ў другім тайме матча супраць берасьцейскага «Руха» (1:7). У далейшым працягваў часам зьяўляцца ў асноўнай камандзе. Прарыўным для гульца стаў сэзон 2023 году, калі Гуз часта прыцягваўся да матчаў дружыны, але не заўсёды праводзіў усе 90 хвілінаў матчу на пляцоўцы.

У студзені 2024 году пачаў трэнавацца з маскавіцкім «Тарпэда», якое ў лютым афіцыйна аформіла трансфэр паўабаронцы[3]. Гэты пераход даў «Іслачы» пэўны грашовы прыбытак, сума якога, аднак, не раскрывалася.

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У верасьні 2022 году гуляў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы. У лістападзе таго ж году забіў першы гол ў браму зборнай Расеі (да 18 гадоў) у таварыскім матчы.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]