Аляксандар Філановіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Філановіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 1 сьнежня 1992(1992-12-01)[1] (31 год)
Рост 174 см
Вага 75 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2013 Маладэчна-2018 10 (0)
2014—2016 Дняпро Магілёў 63 (21)
2016—2017 Крумкачы 27 (3)
2018 Тарпэда Менск 17 (0)
2019 Нафтан 25 (0)

Аляксандар Філановіч (нарадзіўся 1 сьнежня 1992 году) — колішні беларускі футбаліст, нападнік.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаў займацца футболам у сталічнай школе «Зьмена», потым былі «Зорка» і «Штурм». У веку 15 гадоў часова прыпыніў кар’еру футбаліста праз траўмы. Спрабаваў сябе ў лёгкай атлетыцы, выканаў нарматыў кандыдата ў майстры спорту ў бегу на 60 мэтраў[2].

Пазьней вярнуўся ў футбол, цягам трох сэзонаў гуляў на аматарскім роўні за менскае «Тарпэда» ў чэмпіянаце гораду, выйграваў чэмпіянат і Кубак Менску. Таксама пачаў выступаць у аматарскай лізе АЛФ. У 2013 годзе быў запрошаны ў клюб Другой лігі «Маладэчна-2013», а на наступны год стаў гульцом менскага «Промня», дзе быў адным з найлепшых бамбардзіраў і дапамог камандзе паводле вынікаў сэзону 2015 году падвысіцца да Першай лігі. У жніўні 2016 году перайшоў у клюб Найвышэйшай лігі «Крумкачы», падпісаўшы кантракт на 3,5 гады[3]. 26 жніўня 2016 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матчу супраць «Тарпэда-БелАЗ» (0:2). Пазьней пачаў выступаць пераважна за дубль, у асноўнай камандзе звычайна заставаўся на лаўцы запасных. Сэзон 2017 году пачынаў, у асноўным выходзячы на замену, аднак ужо ў чэрвені замацаваўся ў пачатковым складзе «Крумкачоў» на пазыцыі нападніка.

У студзені 2018 году знаходіўся на праглядзе ў «Промні», а ў лютым 2018 году падпісаў кантракт зь менскім «Тарпэда»[4]. Хутка замацаваўся ў першым складзе каманды, аднак з жніўня пачаў пераважна выступаць за дубль. У студзені 2019 году пакінуў «Тарпэда»[5].

Пасьля зыходу з «Тарпэда» праходзіў прагляд у берасьцейскім «Руху», а пазьней далучыўся да наваполацкага «Нафтану», у складзе якога пачаў сэзон 2019 году. Спачатку зьяўляўся ў стартавым складзе, а пасьля пераважна выходзіў на замену. Па заканчэньні сэзону пакінуў каманду, у пачатку 2020 году праходзіў прагляд у менскім НФК.

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Прамень 2016 Першая ліга 13 4
Крумкачы Найвышэйшая ліга 1 0
2017 Найвышэйшая ліга 26 3
Тарпэда Менск 2018 Найвышэйшая ліга 17 0

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]