Амэрыканскі лямантын

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Амэрыканскі лямантын
FL fig04.jpg
Амэрыканскі лямантын
Клясыфікацыя
Царства Жывёлы
Тып Хордавыя
Падтып Хрыбетныя
Кляса Сысуны
Атрад Сырэны
Сямейства Лямантынавыя
Род Лямантыны
Від Амэрыканскі лямантын
Бінамінальная намэнклятура
Trichechus manatus

Амэрыканскі лямантын (Trichechus manatus) — буйны водны сысун сямейства лямантынавых, якія жывуць уздоўж Атлянтычнага ўзьбярэжжа Паўночнай, Цэнтральнай і Паўднёвай Амэрыкі.

Сярэдняя даўжыня дарослага амэрыканскага лямантына складае прыблізна 3 м, хоць некаторыя асобіны могуць дасягаць 4,5 м у даўжыню, улічваючы хвост. Вага гэтых жывёлаў вар'іруецца ў сярэднім у межах 200-600 кг, самыя буйныя асобіны рэдка дасягаюць паўтары тоны. Саміцы звычайна даўжэйшыя і цяжэйшыя за самцоў. Дзіцяняты пасьля нараджэньня у даўжыню складаюць 1,2-1,4 м і важаць прыкладна 30 кг. Дарослыя асобіны маюць блакітна-шэрую афарбоўку цела, дзіцяняты ў першы месяц свайго жыцьця пафарбаваныя ў больш цёмныя колеры.

Commons-logo.svg  Амэрыканскі лямантынсховішча мультымэдыйных матэрыялаў