Атрад самагубцаў (фільм)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Атрад самагубцаў
па-ангельску: Suicide Squad
Жанр навукова-фантастычны фільм[d][1][2], супэргеройскі фільм[d], баявік[d], прыгодніцкі фільм, фільм пра самасудцаў[d], фэнтэзійны фільм[d] і фільм пра турму[d]
Рэжысэр
Сцэнарыст
Заснаваны на Suicide Squad[d]
Прадусар
У ролях
Кампазытар
Апэратар
Мантаж Esmail Yasin[d]
Вытворчасьць RatPac-Dune Entertainment[d] і DC Studios[d]
Распаўсюд InterCom[d][10], Warner Brothers[d] і Netflix
Дата выхаду 18 жніўня 2016[11][12][13], 5 чэрвеня 2016[14], 3 жніўня 2016 і 4 жніўня 2016[10]
Працягласьць 123 хвіліна
Краіна
Мова ангельская мова
Бюджэт 175 000 000 $
Прыбытак 746 846 894 $[15], 325 100 054 $[15] і 133 682 248 $[15]
Наступны The Suicide Squad[d]
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

«Атра́д самагу́бцаў» (па-ангельску: Suicide Squad) — амэрыканскі фільм пра супэргерояў 2016 году, створаны паводле матываў аднайменнай каманды супэрзлодеяў сусьвету DC Comics. Фільм ёсьць трэцяй часткай кінасусьвету DC. Кінастужка была створаная рэжысэрам Дэйвідам Эерам, які таксама падрыхтаваў сцэнар фільму. Галоўныя ролі выканалі Ўіл Сьміт, Джарэд Лета, Марга Робі, Юэль Кінаман, Віёла Дэвіс, Джай Кортні, Джэй Эрнандэс, Эдыўалэй Экінуэй-Агбаджэй, Скот Істўуд, Карэн Фукугара, Айк Барынгольц і Кара Дэлевін.

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па сьмерці Супэрмэна афіцэр выведкі Аманда Ўолер (Віёла Дэвіс) пераконвае ўрад ЗША даць зялёнае сьвятло апэратыўнай групе X, то бок групе рэагаваньня злачынцаў і супэрзлодеяў. На ейную задуму дружына павінна будзе выкарыстоўвацца дзеля барацьбы з мэтачалавечымі пагрозамі пад кантролем самой Ўолера праз нанітавыя бомбы, імплантаваныя ў шыю кожнага злачынца. Пры спробе ўцёкаў ці паўстаньня гэтыя бомбы могуць быць актываваныя, што заб’е непаслухмяных злодзеяў з атраду. У выпадку посьпеху апэрацыяў ім абяцаюць скараціць прысуды.

Доктар Джун Мун (Кара Дэлевін), амэрыканская археалягіня, становіцца апанаванай дэманічнай вядзьмаркай на імя Чараўніца. Ўолер можа кантраляваць Чараўніцу, захапіўшы ейнае чароўнае сэрца, якое раніць яе, калі па яму біць. Падначалены Ўолер палкоўнік Рык Флэг (Юэль Кінаман) закаханы ў Мун і становіцца чальцом апэратыўнае групы X. Тым ня менш, Чараўніца здраджвае Ўолер, заваёўваючы Мідўэй-Сіці і ператвараючы людзей у монстраў. Да таго ж, яна выклікае свайго брата Інкуба, каб зьнішчыць чалавецтва.

Каб сьпініць Чараўніцу, як мага хутчэй ствараецца апэратыўная група X, у склад якой уваходзяць шэсьць зьняволеных супэрзлодзеяў з калёніі Бэль-Рыў. Сябрамі суполкі сталіся наёмны забойца Дэдшот (Ўіл Сьміт), які хоча ўзьяднацца са сваёй дачкой Зоі; Гарлі Кўін (Марга Робі), былыя псыхіятарка, якая стала сяброўкай лорда злачыннасьці Готэма Джокера (Джарэд Лета); аўстралійскі злодзей капітан Бумэранг (Джай Кортні); піракінэтычны экс-гангстэр Эль Д’яблё (Джэй Эрнандэс); мутант-канібал Кілер Крок (Эдыўалэй Экінуэй-Агбаджэй); і найміт Сьліпнот (Адам Біч). Каманду ўзначальвае Флэг, і да яго далучаецца паплечніца Катана (Карэн Фукугара), фэхтавальніца зь Японіі. Ўолер і Флэг наўмысна хаваюць адносіны апошняга з Мун.

Па прыбыцьці ў Мідўэй-Сіці шрубалёт дружыны зьбіваюць, што прымушае іх ісьці пешшу. Бумэранг пераконвае Сьліпнота, што бомба ёсьць хітрасьцю і яны могуць уцячы, але Флэг забівае Сьліпнота, калі той спрабуе зьбегчы, што даказвае, што тэорыя Бумэранга ёсьць памылковай. Дасягнуўшы хмарачосу, каманда выяўляе, што Ўолер зннаходзіцца ў іх і спрабуе схаваць сваю датычнасьць да паўстаньня Чараўніцы. Тым часам Джокер даведваецца пра цяжкае становішча Гарлі і знаходзіць месцазнаходжаньне навукоўца Ван Крыса, шантажуючы яго, каб той вывеў з ладу бомбу Гарлі. На жаху каманда разам з Ўолер спрабуе сесьці ў шрубалёт, аднак у справу ўмешваецца Джокер і адключае бомбу Гарлі, дапамагаючы ёй уцячы. Тым ня меш, Ўолер зьбівае Джокеравы шрубалёт і Гарлі вяртаецца да атраду, мяркуючы, што Джокер мёртвы. Крыху пазьней Чараўніца выкрадае Ўолер, каб вярнуць сваё сэрца. Флэг дазнаецца, што Ўолер выкарыстоўвала яго празь ягонае каханьне і распускае калектыў, які ідзе ў бліжэйшы бар. Эль Д’яблё распавядае пра сваю гісторыю, апавядаючы пра тое, што ён уласна згубіў сваю сям’ю праз сваю крымінальную дзейнасьць. Дэдшот кажа, што хоча, каб ягоная дачка ганарылася ім. Флэг заходзіць у бар і кажа, што зьбіраецца перамагчы Чараўніцу. Нечакана дружына пагаджаецца яму дапамагчы.

Крытыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На Rotten Tomatoes фільм мае рэйтынг ухваленьня 26% на аснове 387 рэцэнзіяў, зь сярэднім рэйтынгам 4,9/10. На думку крытыкаў, не зважаючы на тое, што «Атрад самагубцаў» мае таленавіты акторскі склад і крыху больш гумару, чым папярэднія намаганьні DC, але іх недастаткова, каб выратаваць ад расчаравальнасьці праз заблытаны сюжэт, дрэнна прапрацаваных пэрсанажаў і рэзкую рэжысуру[16]. На сайце Metacritic фільм мае сярэднеўзважаных 40 балаў з 100 магчымых, базуючыся 53 крытычных водгука, што сьведчыць пра зьмешаныя альбо сярэднія водгукі[17].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]