Бабінец (вёска)
| Бабінец | |
| Вобласьць: | Берасьцейская |
| Раён: | Пружанскі |
| Сельсавет: | Сухопальскі |
| Часавы пас: | UTC+3 |
| Тэлефонны код: | +375 1632 |
| Паштовы індэкс: | 225162[1] |
| СААТА: | 1256865004 |
| Нумарны знак: | 1 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 52°39′52″ пн. ш. 24°2′0″ у. д. / 52.66444° пн. ш. 24.03333° у. д.Каардынаты: 52°39′52″ пн. ш. 24°2′0″ у. д. / 52.66444° пн. ш. 24.03333° у. д. |
|
Бабінец на мапе Беларусі
Бабінец
|
|
Бабінец — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Сухопальскага сельсавету.
Зьмест |
[рэдагаваць] Назоў
Паводле паданьня, на месцы вёскі жыў аднаасобнік. Калі занямог, паклікаў сваіх трох сыноў і запавядаў падзяліць зямлю між імі пароўну. Калі ягоная жонка спыталася: «А мне што?» — гаспадар адказаў: «А бабе ніц». Гэтак і зьявіўся назоў Бабінец[2].
Паводле іншае вэрсыі, назва паходзіць ад павітухі, якая «бабіла» — прымала роды[3].
[рэдагаваць] Мінуўшчына
За расейскім часам — у Белавеска-Аляксандраўскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні[4].
Да 2006 року вёска ўваходзіла ў склад Роўбіцкага сельсавету. Рашэньнем Берасьцейскага абласнога савету дэпутатаў №261 7 верасьня 2006 року сельсавет скасаваны, яго вёскі ўлучаныя ў склад Сухопальскага сельсавету[5].
[рэдагаваць] Насельніцтва
У вёсцы стаялі найбольш 9 двароў, большасьць жыхароў мелі прозьвішча Пакала[2].
[рэдагаваць] Турыстычная інфармацыя
У вёсцы жыла ўнікальная калёнія буслоў: 22 бусьліныя сям’і пры чатырох жылых хатах. На трох таполях разьмяшчаліся адпаведна 10, 8 і 6 бусьлянак[6]. У 2002 року адну з таполяў паваліў ураган, у выніку чаго больш за два дзясяткі бусьлянятаў загінулі[7]. Дзякуючы актывістам «Аховы птушак Беларусі» наступнай вясной былі збудаваныя 12 плятформаў для гнездаваньня[8], аднак такая вялікая колькасьць буслоў тут болей ня селіцца.
[рэдагаваць] Крыніцы і заўвагі
- ^ Алфавитный список улиц по Бабинец(рас.) Пружанский район. Белпошта. Праверана 23 студзеня 2012 г.
- ^ a b Аляксей Ганчук. (22 ліпеня 2010) Пусьцеюць бусьлянкі. Няўжо назаўсёды? Родам зь вёскі. Народная трыбуна. Праверана 23 студзеня 2012 г.
- ^ Натальля Пракаповіч. Загадкавыя імёны зямлі Пружанскай // Газета для вас. — 2009. — № 719.
- ^ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo. — Warszawa, 1900. — S. 61
- ^ Решение Брестского областного Совета депутатов от 07.09.2006 N 261 «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района Брестской области»(рас.). Банк законов. Праверана 23 студзеня 2012 г.
- ^ Андрэй Абрамчук, Ірэнэўш Калуга, Андрэй Бакатэй. Ахова белага бусла ў Беларусі, Польшчы і на Ўкраіне. — Львоў — Седльцэ — Брэст: 2010. — С. 6. — ISBN 978-83-60647-14-1
- ^ Анатоль Кляшчук. Астравок памяці. Звязда.
- ^ Сяргей Куркач. Вясну ў Беларусі адкрылі кнігаўкі, берасьцянкі і буслы // Звязда. — 22 красавіка 2003. — № 99 (24783).
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
| Сухопальскі сельсавет | |
|---|---|
| Цэнтар савету | |
| Вёскі |
Андрыянаўка · Бабінец · Боркі · Выбрады · Вялікі Красьнік · Галены · Глушэц · Глыбокі Кут · Грынявічы · Дзетаветчына · Ізьбіцы · Каледзізна · Клятное · Ляўкі · Малы Красьнік · Мурава · Навасёлкі · Непамацынаўка · Папялёва · Прыкалесь · Роўбіцк · Рудаўка · Хвалава · Хвойнік · Чадзель · Чапялі
|
| Хутар | |