Бартэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ме́на (анг. barter — тавараабмен) — дамова абмену маёмасьці (тавар, паслуга) між бакамі без выкарыстаньня грошай.

Кожны з бакоў абавязуецца перадаць процілегламу боку ва ўласнасьць, поўнае гаспадараньне і кіраваньне адну маёмасьць узамен на іншую. Кожны бок адначасна лічыцца і прадаўцом і купцом[1]. Падлеглыя мене тавары лічацца раўнавартаснымі, а выдаткоўвае на іх перадачу і прыняцьце той бок, які нясе адпаведныя абавязкі. Калі тавары прызнаюцца нераўнавартаснымі, тады перадавальнік тавару па ніжэйшай цане мае аплаціць розьніцу ў цане непасрэдна да або пасьля перадачы тавару. Права ўласнасьці на тавары пераходзіць да бакоў адначасна пасьля іх перадачы абодвума бакамі. Пры адборы набытага тавару 3-й асобай на падставе, узьніклай да мены, прадавец абавязаны пакрыць пакупніку панесеныя страты[2].

Сустрэчнае выкананьне абавязку[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Калі тэрміны перадачы тавараў адрозьніваюцца, тады сустрэчны абавязак перадаць тавар пасьля перадачы другім бокам абумоўліваецца выкананьнем абавязку другім бокам. Бок мены, на які ўскладаецца сустрэчнае выкананьне абавязку, можа запатрабаваць пакрыцьця страты і адмовіцца ад свайго абавязку, калі другі бок не перадасьць свой тавар у вызначаны тэрмін. Таксама сустрэчны бок мены мае права прыпыніць сустрэчную перадачу тавару і адмовіцца ад яго перадачы ў частцы, адпаведнай неатрыманай долі тавару, калі другі бок перадаў тавар часткова. Пры гэтым, другі бок абавязаны перадаць тавар, калі сустрэчны бок перадаў свой тавар нягледзячы на неатрыманьне абумоўленага дамовай тавару[2].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Мена // Юрыдычны энцыклапедычны слоўнік / С.В. Кузьмін. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя, 1992. — С. 314. — 636 с. — 25 000 ас. — ISBN 5-85700-087-4
  2. ^ а б А. Лукашэнка. Грамадзянскі кодэкс Рэспублікі Беларусь ад 7 сьнежня 1998 г. № 218-З (Глава 31. Мена, арт. 538—542) // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 26 сакавіка 2020 г. Праверана 29 кастрычніка 2021 г.