Брыгіта Швэдзкая

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Брыгіта Швэдзкая
Heliga Birgitta på ett altarskåp i Salems kyrka.jpg
Сьвятая
Імя Birgitta Birgersdotter
Нарадзілася прыкладна 1303
Фінста, Швэцыя
Памерла 23 ліпеня 1373
Рым, Італія
Шануецца Каталіцкая царква
Кананізаваная 7 кастрычніка 1391, у Рыме папам рымскім Баніфацыюсам IX
Дзень памяці 23 ліпеня
Патрон Швэцыі
Атрыбуты апранутая ў абэдысу

Брыгіта Швэдзкая, або Біргіта (па-швэдзку: Birgitta Birgersdotter, каля 1303, Фінста, Швэцыя — 23 ліпеня 1373, Рым, Італія) — каталіцкая сьвятая, заснавальніца ордэну брыгітак, апякунка Эўропы.

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Брыгіта нарадзілася каля 1303 году ў арыстакратычнай швэдзкай сям’і, яе бацька, Біргер Пэтэрсан, быў кіраўніком адной з буйных і значных швэдзкіх абласьцей — Уплянду. У 13 гадоў яе выдалі замуж за высакароднага рыцара Ульфа Гудмарсана, у сямейным жыцьці мела зь ім 8 дзяцей, адна з дачок Брыгіты была пазьней праслаўлена, як Сьвятая Катарына Вадстэнская. Яе сын Карл жыў пры двары каралевы Джаваны Неапалітанскай, якая прымусіла яго разьвесьціся з жонкай. Не пасьпеўшы абвянчацца з каралевай, Карл памёр, і ў яго сьмерці Брыгіта і яе сям’я лічыла павіннай каралеву.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нягледзячы на ​​тое, што яе погляды фармаваліся ў арыстакратычным асяродзьдзі, Брыгіта зь юнацкіх гадоў аддавала перавагу духоўным каштоўнасьцям і мала клапацілася аб матэрыяльным, дапамагаючы бедным і хворым.

У 1344 годзе памёр муж Брыгіты, пасьля чаго яна пасялілася побач з цыстэрцыянскім кляштарам Альвастра.

Брыгіце былі відзежы. У адным з такіх відзежаў у 1346 годзе Брыгіта атрымала загад заснаваць новы манаскі ордэн. Кароль Швэцыі Магнус Эрыксан быў прыхільны да гэтай ідэі і вылучыў зямлю ў Вадстэне пад будучы кляштар ордэна. Аднак Папа Рымскі Клімэнт VI з Авіньёну адхіліў прашэньне Брыгіты.

У 1349 Брыгіта паехала ў Рым, дзе жыла да самай сьмерці, за вылікам рэгулярных пілігрымак. Яны набыла ў Рыме добрую славу сваім дабрачынным жыцьцём і сваёй міласэрнасьцю.

Скрыня з прахам Сьвятой Брыгіты ў Вадстэнскай кляштарнай царкве

Кананізацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1391 годзе яна была кананізаваная Папам Баніфацыем IX. У 1999 годзе была абвешчана заступніцай Эўропы Папам Янам Паўлам II. Памяць Сьв. Брыгіты ў Каталіцкай царкве — 23 ліпеня.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Брыгіта Швэдзкаясховішча мультымэдыйных матэрыялаў