Бітбоксінг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Бітбоксінг (па-ангельску: Beatboxing) — гэта мастацтва стварэньня бітаў, рытмаў і мэлёдый пры дапамозе чалавечага рота, але сучасная тэхніка бітбоксінга ўключае таксама і мноства іншых абласьцей. Вакальная пэркусія гіп-гоп культуры.

Вынаходнікам бітбокса лічыцца Doug E. Fresh, аднак аналягічная тэхніка выкарыстоўвалася і раней (напрыклад, у мультфільме 1968 года "Шпіёнскі запал"). Назоў пайшоў ад перайманьня гукаў драм-машынаў (па-ангельску: drum machine), першыя зь якіх былі вядомыя як «beatboxes».

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бітбоксінг з'явіўся ў Нью-Ёрку і распаўсюдзіўся па ўсім сьвеце. Сёньня бітбоксінг перажывае другое нараджэньне. Першынцамі бітбоксінга былі Doug E. Fresh, Biz Markie і Buffy з «Fat Boys». Тэрмін «бітбоксінг» паходзіць ад «бітбоксаў» - драм-машын першага пакаленьня.

1980-я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У гэты час бітбоксінг займаў трывалыя пазіцыі. Магчыма, яго першым запісам варта лічыць «La Di Da Di» Doug’а E. Fresh’а і Slick’а Rick’а. Калі «Fat Boys», сталыя ўскосным чыньнікам з'яўленьня на святло слова «phat», трапнага пазначэньня «агульнай каманднай вагі», запісалі «Stick Em», рэп-кам'юніты і ўсе астатнія адсьвяткавалі нараджэньне «цяжкага» вакальнага стылю Buffy. Нават сёньня, калі людзі высьмейваюць бітбоксінг, яны імітуюць нябожчыка Buffy, пыхкаючы і шумна выдыхаючы паветра ў далоні. Значны ўклад у справу распаўсюджваньня бітбоксінга аказалі фільмы «Fat Boys», асабліва «The Disorderlies».

Найболей яркія прадстаўнікі – гэта Gregg Nice, Ready Rock C з «Will Smith's crew» і The Jock Box з калектыва з назовам «Skinny Boys crew» (Худыя Хлопцы).

1990-я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У канцы дзевяностых бітбоксінг разам з брэйкінгам скаціўся ніжэй андэграўнду. Ён знаходзіўся ў запусценьні аж да выпуску «Make the Music 2000» Rahzel’я "the Godfather of Noyze" – першага сучаснага бітбоксінг-альбома. Яго назоў адсылае нас да «Make the Music With Your Mouth», аднаму зь першых бітбоксінг-трэкаў, запісанаму хіп-хіп прыкалістам Biz’ам Markie. Аднойчы на mtv зьявілася відэа Rahzel «Just a Friend», у якім ён казаў: «Дзяўчынка, у цябе ёсць тое, што мне трэба, але ты сказала, што ён усяго толькі сябар, усяго толькі сябар… О, дзетка, у цябе, у цябе ёсць тое, што мне трэба…». Так Rahzel спрабаваў забяспечыць сабе камерцыйны посьпех.

2000-я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2002 годзе брытанскі бітбоксер Alex Tew aka A-Plus заснаваў найбуйнейшую інтэрактыўную бітбоксінг-супольнасць. Гэты сайт згуляў важную ролю ў нядаўнім адраджэньні бітбоксінга: ён прамаўтаваў мастацтва ў Інтэрнэце і арганізаваў першы Збор Бітбоксераў (Human Beatbox Convention), які адбыўся ў красавіку 2003 г. Галоўным на HumanBeatbox.com зьяўляецца наяўнасць форумаў, дзе бітбоксеры і небітбоксеры дзеляцца думкамі аб мастацтве імітацыі гукаў.

Асаблівасьці бітбоксінга[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бітбоксінг зьвязаны з мастацтвам стварэньня бітаў, рытмаў і мелодый пры дапамозе чалавечага рота. Аднак ён таксама можа ўключаць сьпеў, вакальны скрэчынг, імітацыю працы з круцёлкамі, гукаў духавых прылад, струн і шмат іншага.

Словы «бітбоксінг», «вакальная пяркусія» і «мультывакальнасьць» (анг. multivocalism) часта выкарыстоўваюцца як замена адзін другому, але гэта не так: раней, ды і цяпер, у розных школ бітбоксінга былі розныя тэхнікі і рэпертуары рытмаў — адгэтуль і розныя назовы.

Вакальная пяркусія ў большасці выпадкаў асацыюецца з групамі а-капэла, у то час як «бітбоксінг» і «human beatbox» — тэрміны, зьвязаныя з хіп-хопам або іншымі гарадскімі музычнымі стылямі. Мультывакальнасьць — адносна новы тэрмін, уведзены брытанцам Killa Kela для пазначэньня калектыўнага выкарыстання бітбоксінга, сьпеваў, гукавой імітацыі і наогул усяго музычнага, што можа рабіць вакал.

Тэрміналёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Часта можна сустрэць такія тэрміны як beatboxing, vocal percussion і multivocalism, але гэтыя назовы выкарыстоўваюцца, каб падкрэсліць нейкія асаблівасці ў тэхніцы выкананьня, рытме і г.д.. Тэрміны beatbox або human beatbox выкарыстоўваюцца, калі кажуць аб хіп-хопе, або аб іншых урбан стылях музыкі. Тэрмін «вакальная пяркусія» найбольш выкарыстоўваецца, калі ёсць згадваньне пра а-капэлы. Пра multivocalism успамінаюць, падкрэсліваючы сумесную імітацыю вакалу і гукаў музычных прылад.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]