Выцінанка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Пакой, упрыгожаны аплікацыямі-выцінанкамі.

Выціна́нка — від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, ажурны ўзор, выразаны з паперы, які атрымаў распаўсюд у Беларусі, Польшчы і Ўкраіне.

У Беларусь выцінанка прыйшла ў XIX стагодзьдзі, найбольш пашыраныя былі аднаколерныя выцінанкі; часам іх рабілі зь некалькіх пластоў рознага колеру. Узоры былі геамэтрычныя, расьлінныя, радзей — зааморфныя або антрапаморфныя. З адменаў беларускай выцінанкі выдзяляюць прынцып шматразовага складваньня, сымэтрычнасьць узору, дэкаратыўнасьць.[1] Яны выкарыстоўваліся для афармленьня жытла, аздабленьня інтэр’еру да сьвятаў, асобных прадметаў. На захадзе Беларусі чорнымі або паліхромнымі выцінанкамі аздаблялі пабеленыя сьцены ў хатах.

У наш час выцінанка выкарыстоўваецца ў афармленьні кніг, пакункаў, паштовак. Цягам 2007—2011 гадоў Міхаіл Тумеля на студыі Беларусьфільм стварыў некалькі мультфільмаў, стылізаваных пад выцінанку.[2]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Барыс Лазука Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: Дапаможнік для вучняў. — Менск: Беларусь, 2001. — ISBN 985-01-0124-5
  • Яўген Сахута Беларуская выцінанка. — Менск: Беларусь, 2008. — 230 с. — ISBN 978-985-01-0804-3

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Выцінанкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў