Вышэйшыя навучальныя ўстановы Польшчы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Назвы навучальных установаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле польскага Закону аб вышэйшай адукацыі ад 27 ліпеня 2005 году, вышэйшыя навучальныя ўстановы Польшчы маюць права ўжываць у сваіх назвах наступныя выразы ў залежнасьці ад іхных паўнамоцтваў:

  • унівэрсытэт — калі ўстанова мае права надаваньня ступені доктара навук у прынамсі 12 дысцыплінах, у тым ліку ня менш, чым у двух дысцыплінах у кожнай ж наступных галінаў навук:
  • тэхнічны ўнівэрсытэт — калі ўстанова мае права надаваньня ступені доктара навук у прынамсі 12 дысцыплінах, у тым ліку 8 зь якіх належаць да тэхнічных навук;
  • словазлучэньне унівэрсытэт з далучаным да яго прыметнікам, які вызначае ягоны профіль — калі ўстанова мае права надаваньня ступені доктара навук у прынамсі 6 дысцыплінах, у тым ліку найменей 4 зь якіх знаходзяцца ў межах профілю навучальнай установы;
  • палітэхніка — калі ўстанова мае права надаваньня ступені доктара навук у прынамсі 6 дысцыплінах, у тым ліку найменей 4 зь якіх належаць да тэхнічных навук;
  • акадэмія — калі ўстанова мае права надаваць ступень доктара навук у прынамсі 2 дысцыплінах.