Вязель рознакаляровы
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Вязель рознакаляровы (Coronilla varia) — шматгадовая травяністая расьліна зь сямейства бабовых.
Вышынёй 30–10 см, з паўзучым галінастым карэнішчам. Плады — лінейныя бабы, 4–5 см даўжынёй. Квітнее ў траўні — жніўні, насеньне пасьпявае зь ліпеня.
Расьце ў вялікай колькасьці на сенажацях, узлесках на схілах і інш.
У мэдыцыне выкарыстоўваецца насеньне вязеля, з якога вылучаюць малавывучаныя сардэчныя глюказіды. Акрамя таго, насенне ўтрымлівае карысныя кіслоты і вітаміны.
| Гэта — накід артыкула пра батаніцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |