Вікіпэдыя:Галасаваньні/Зьмена назвы Герб Беларусі (афіцыйны) на Герб расейскай акупацыйнай адміністрацыі ў Беларусі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Вынік: прынята рашэньне супраць зьмены назвы.--Удзельнік:W 10:03, 3 ліпеня 2023 (UTC+3)

Зьмена назвы Герб Беларусі (афіцыйны) на Герб расейскай акупацыйнай адміністрацыі ў Беларусі[рэдагаваць крыніцу]

Назва гэтага значнага артыкулу Герб Беларусі (афіцыйны) была зьмененая на Герб расейскай акупацыйнай адміністрацыі ў Беларусі па асабістым рашэньні адміністратара Kazimier Lachnovič. Папярэдняга абмеркаваньня адносна такога кроку не было. Гэта відаць у сэкцыі абмеркаваньняў. На заўвагі іншых удзельнікаў, адміністратар на пэўны час нават ўвёў забарону на перанос назвы артыкула і нават пагражаў блякаваньнем.

Нагадаю, што паводле Вікіпэдыя:Адміністрацыя: «Адміністратары ня маюць прывілей у кіраваньні праектам і ня маюць правоў выкарыстоўваць свае магчымасьці для навязваньня іншым удзельнікам свайго пункту гледжаньня».

Камэнтар
  1. У гэтым разьдзеле няма правіла, якое б абавязвала абмярковаўць зьмену кожнай назвы, пагатоў для асноўнага паводле велічыні ўнёску аўтара;
  2. Галасаваньне мае быць працягам абмеркаваньня пры ўмове парытэту аргумэнтацыі абодвух бакоў. Тое, што ў ініцыятара скончыліся аргумэнты, што добра відаць з адпаведнага абмеркаваньня, ня ёсьць падставай для стварэньня галасаваньня, пагатоў з поўным ігнараваньнем маёй аргумэнтацыі пры яго апісаньні;
  3. Абарона артыкула — звычайная практыка, каб унікнуць непрадукцыйнай вайны рэдагаваньняў. Зьвяртаю ўвагу, што ініцыятар дазволіў сабе наступны відавочны паклёп у мой адрас «дыктарарскія замашкі і рэвалюцыйныя пагрозы асобных адмінаў усіх заблочыць» [1]. Увогуле, перавод тэмы на абмеркаваньне маёй асобы чарговы раз пацьвярджае, што ўдзельнік такім спосабам проста спрабуе прыхаваць брак аргумэнтацыі з свайго боку, якую ён увогуле не падае.
  4. Яшчэ раз зьвяртаю ўвагу, што сьцьверджаньні кшталту «артыкул павінен... [бо я так лічу]» — гэта не аргумэнтацыя. Калі хтосьці, сапраўды, хоча кіравацца вікіпэдыйнымі прынцыпамі, то мусіць разумець, што пастановы ў Вікіпэдыі прыймацца на падставе пададзенай аргумэнтацыі, а ня колькасьці галасоў.
  5. З улікам няскончанага пошуку кансэнсу наконт назвы артыкула лічу гэтае галасаваньне заўчасным і неадпаведна пададзеным ініцыятарам (бо не даецца аргумэнтацыя абодвух бакоў і ёсьць відавочны пераход на маю асобу ў яго апісаньні).
--Kazimier Lachnovič (гутаркі) 20:28, 23 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]

Прапанова[рэдагаваць крыніцу]

Прапаную прагаласаваць, ці падтрымліваеце вы перанос назвы артыкула "Герб Беларусі" на "Герб расейскай акупацыйнай адміністрацыі ў Беларусі"?


Галасаваньне[рэдагаваць крыніцу]

У адпаведным падзеле дадайце наступнае:
# {{Падтрымліваю}} / {{Супраць}} / {{Нэўтральна}} камэнтар і подпіс

За[рэдагаваць крыніцу]

  • Падтрымліваю Нездарма ж калісьці герб Пагоня праз арганізаванае галасаваньне абыякавай да гісторыі большасьці суайчыньнікаў быў заменены на каласкі з васількамі. Гербарый, дапоўнены іншымі наваротамі, імпэрскаму дзьвюхгаловаму арлу аніякая не пагроза, дык і прыймальны.--Дамінік (гутаркі) 20:20, 23 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]
  • Падтрымліваю Герб Беларусі (афіцыйны) - насамрэч Герб расейскай акупацыйнай адміністрацыі ў Беларусі. Ён - частка русіфікацыі беларускае мовы ў Беларусі з 1933 году па сёньняшні год. Temra (гутаркі) 14:54, 27 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]

Супраць[рэдагаваць крыніцу]

  • Супраць - я супраць пераносу назвы артыкулу. Ён выкананы Kazimier Lachnovič без абмеркаваньня і згоды іншых удзельнікаў. На заўвагі ўдзельнікаў, што так нельга рабіць, адміністратар на пэўны час нават ўвёў забарону на перанос назвы артыкула і нават пагражаў блякаваньнем. У артыкуле, на мой погляд не прыведзены вартых крыніц, якія б былі падставай для пераназваньня. Таксама, на маю думку, зьмена назвы ўздымае пытаньне нэўтральнасьці, што прапісана ў правілах вікіпэдыі. Такія дзеяньні адміністратара выклікалі ў мяне вялікі сумнеў у тым, што яны супадаюць з многімі асноўнымі правіламі вікіпэдыі. На жаль тут прысмак прапаганды, дыктатуры і перавышэньня паўнамоцтваў. --Stary Jolup (гутаркі) 20:33, 19 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]
    Па-першае, на чым грунтуецца сьцьверджаньне, што ўсякі перанос мусіць адбывацца толькі па папярэднім абмеркаваньні? Па-другое, перанос адбыўся месяц таму і ніякіх заўваг некалькі тыдняў не надыходзіла. Тое, што вас асабіста той артыкул, з усяго відаць, ня надта цікавіў апошнія гады ня ёсьць праблемай яго асноўнага (паводле ўнёску) аўтара. Па-трэцяе ніхто не забараняе бараніць свой пункт гледжаньня ў адпаведным аберкаваньні, але выглядае, што асабіста ў вас проста скончыліся аргумэнты, таму замест дыскусіі вы абралі шлях галасаваньня, дзе прасьцей ціснуць колькасьцю. Вось толькі заўважу, што пастановы ў Вікіпэдыі мусяць прыймацца на падставе пададзенай аргумэнтацыі, а ня колькасьці галасоў. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 21:48, 19 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]
    Выдатна. Адкатваем назад усё і бараніце свой пункт гледжаньня. Stary Jolup (гутаркі) 22:34, 19 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]
    Т.б. ні на адно пытаньне зноў не адказалі, але гэта ні ў якім разе ня тролінг. І так, паводле практыкі Ангельскага разьдзелу, кансэнсус можа зьмяняцца з часам, і месяц браку пярэчаньняў — гэта як раз дастатковы тэрмін для гэтага. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 22:55, 19 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]
  • Супраць - Ну хлопцы, неяк зусім ужо не сур'ёзна. Такія рэчы павінны праходзіць праз абмеркаванне --MocnyDuham (гутаркі) 20:48, 19 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]
    Згодна з Вікіпэдыя:Галасаваньні, вы ня можаце браць удзел у гэтым галасаваньні. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 21:48, 19 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]
  • Супраць Назва "Герб расейскай акупацыйнай адміністрацыі ў Беларусі" пярэчыць ВП:НПГ. Дадзены артыкул павінен каротка адлюстроўваць цяперашні стан рэчаў і гісторыю. Для гэтага яго варта аб'яднаць з Герб Беларусі і пакінуць назву - Герб Беларусі. Іншыя артыкулы могуць раскрываць тэму больш падрабязна, у т.л. погляды паасобных палітыкаў на ступень акупаванасьці краіны ў той ці іншы пэрыяд ейнае гісторыі. Nieszczarda2 (гутаркі) 00:56, 21 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]
  • Супраць Пошук у Google "Герб расейскай акупацыйнай адміністрацыі ў Беларусі" -wiki 4 вынікі. Няма чаго абмяркоўваць. --Jarash (гутаркі) 21:56, 23 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]
  • Супраць Пагаджуся зь меркаваньнем сп. Nieszczarda2. Прапанова мае рацыю. --Dymitr 23:42, 26 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]
    Па-першае, удзельнік Nieszczarda у сваім не пацьверджаным ніякімі аргумэнтамі меркаваньні перакручвае рэальны стан рэчаў, бо маем не меркаваньні «паасобных палітыкаў». Па-другое, як вы сабе ўяўляеце падобнае аб'яднаньне, не засмучвае атаясамліваньне прыніжальнай для беларусаў расейскай сымболікі зь «беларускім гербам»? --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 00:28, 27 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]
  • Супраць - люблю Пагоню, я бы хацеў, каб я вернулася на сваё пачэснае мейсца, але нам да таго шчэ наканаваны заўважны шлях, бо нас такіх, умоўных чы рэальных пасіянарыяў - далібог чвэрць ад агульнай колькасьці, хтось маўляў кожны 10, так зладжана любое грамадзітва (ці вы думаеце тут хоць хто рэальна супраць Пагоні? не, мы спрабуем быць аб'ектыўнымі). Але большасьць іншых, за розум ды падтрымку чыіх ідзе змаганьне. Прашу не выдаваць пажаданае за рэальнае: у нас зараз ёсьць герб, які прымае большасьць беларусаў, да якога дахалеры пытаньняў, але які мы маем, які ў розумах большасьці зьяўляецца прынятым. Гэта што тычыцца грамадзтва. Што па мне: хай мне й ня так шмат гадоў (да 30), я вырас пры адным чалавеку, якога ненавіджу, але ён пэрсанальна ў мяне пачаў асацыявацца зь дзяржавай толькі пасьля 2020, я на ўсіх спаборніцтвах, на якіх выступаў за Беларусь, выступаў пад адмысловымі сымбалямі, я тады ганарыўся імі, вядома, калі я ўсьвядоміў шмат чаго, я прыняў і сапраўды шчыра палюбіў што БЧБ, што Пагоню, што гімны свабоднай Беларусі, але на дадзены момант мы маем вельмі складаны перыяд, дзе лю́быя сымбалі толькі нацыянальныя, але не дзяржаўныя, дзяржаву ў нас падпарадкавалі сабе злодзеі, дзяржаву, але не народ, і яны вельмі хочуць зламіць народ, мы ж зь меркаваньнем якога вымушаныя лічыцца, падабаецца нам яно ці не. Бо ён суб'ект адзіны варты, і - расколаты, гуртаваць жа ўсіх нашых добразычліўцаў нам трэба не ўльтыматыўнымі формамі праяваў нацыяналізму, ён - добрая зьява, але ў свой час, цяпер ня ён вядзе рэй, нацыяналізм, як адзін з канцоў кія - не ўсеагульны, і скарыстацца ім можна па-рознаму, апусьціце яго, нашая мэта зараз - памножыць шыхты хаўрусьнікаў, розных, і зь іншым бачаньнем нашай будучыні; таму нашая моц - у справядлівасьці, у добрых намерах да краіны, да людзей, у асьвеце, у добрачыннасьці, часам і са зброяю, але не ґвалтам, каб такія людзі, адданыя Беларушчыне (мо й Вы ўласна?), сталі кіраваць працэсамі, ім трэба спадабаацца большасьці. Нашыя цмокі ўнутры нас, не станавіцьмемся нашымі ж ворагамі Hleb23
    «у нас зараз ёсьць герб, які прымае большасьць беларусаў» — на чым грунтуецца гэтае сьцьверджаньне? Вас не засмучвае, што тая эмблема стваралася дзеля прыніжэньня беларусаў, не засмучвае, што атаясамліваньне гэтай эмблемы зь «беларускім гербам» спрыяе расейскаму этнацыду беларусаў? Што да «дзяржавы», то вас не засмучвае, што атаясамліваньне дзяржавы беларускага народу з марыянэткавай расейскай акупацыйнай адміністрацыяй, якая чыніць міжнародныя крымінальныя злачыствы, спрые дыскрэдытацыі ідэі Беларускай дзяржаўнасьці? --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 11:40, 27 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]
    У мяне нямае жаданьня ўступаць у палеміку дзеля палемікі, таму гэта апошні адказ на гэтую тэму:
    Маё сьцявярджэньне грунтуецца сацыялягічных дасьледваньнях апошніх кольвек гадоў, народ турбуе эканоміка, стан дабрабыту, магчымасьць уплываць хоць неяк на жыцьцё, вайна. Тэма сымбаляў прысутнічае толькі ў тых, каму яўна баліць, пэрсанальна я ўжывую такіх нават ня ведаю, ведаю хто спачувае, шкадуе, мроіць, адчувае эстэтычную грэблівасьць, але пры ўсім прымае сучаснае, не заўсёды бо хоча, але бо інакш ніяк. Прашу адэкватна разумець сэнс "прымае", ня болей, ня меней. Гэта практычна, гэта не ўплывае на цяперашняе жыцьцё напрамкі, гэта бясьпечна ўрэсьце рэшт, а Пагоня ўнутры тых, хто цяміць.
    Эмблема стваралася для прыніжэньня беларусаў - гэта адно з дыскусійных пытаньняў да гэнага сьцяга, бо галоўнае ня мэта стварэньня, але нясомы сэнс. Пашыраць у тым ліку Пагоню трэба, але адмаўляць наяўнае, які герб афіцыйна прыняты ў краіне - ці выйсьце? Вдавочна не.
    Атаясамліваньне - увогуле трэш-пытаньне, мы ня маем іншай дзяржавы, мы ня маем іншага народу, вынішчы ў дзень "акупацыйню" адміністрацыю, правядзі на заўтра выбары новых людзей на тыя мейсцы, вы ўпэўнены ў слушным выбары ўсіх тых, хто жыве 30 гадоў пад гэтым? Нашая дзяржаўнасьць сапраўды трышчыць празь дзеі нелегітымных, злачынных, але кіраўнікоў дзяржавы. Мы ня можам, на жаль, уплываць ні на "адміністрацыю", меней у лякальных пытаньнях на дзяржаву, па нашых сілах - на народ. Робім то.
    А пакуль на галоўных будынках дзяржавы вісяць іншыя сымбалі, мы канстатуем факты, і набліжаем патрэбныя зьмены. Hleb23 (гутаркі) 14:59, 27 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]
    «У мяне нямае жаданьня ўступаць у палеміку дзеля палемікі» — дык, можа, і галасаваць тады ня варта, калі ня хочаце абгрунтоўваць свой выбар? Вікіпэдыя — гэта не эспэрымэнт у галіне дэмакратыі.
    Якія могуць быць сацыялягічныя апытаньні ва ўмовах тэрору? Увогуле, абыякасьць пэўнай часткі насельніцтва да хоць-якіх высокіх матэрыяў — гэта не аргумэнт на карысьць легалізацыі прыніжальных для беларусаў сымбаляў. «бо галоўнае ня мэта стварэньня, але нясомы сэнс» — тут як раз і маем сэнс, прыніжальны сэнс: цалкам перакрэсьліць гісторыю і культуру беларусаў, зьнішчыць беларускую ідэнтычнасьць. Вас не засмучвае, што атаясамліваньне сымбалю расейскага прыніжэньня беларусаў з «нацыянальным/дзяржаўным гербам» фактычна зьнішчае беларускую нацыянальную ідэнтычнасьць?
    «мы ня маем іншай дзяржавы», мы маем міжнародна прызнаную Беларусь як дзяржаву беларускага народу, прытым тое міжнароднае прызнаньне адбылося менавіта пад беларускімі (нацыянальнымі) сымбалямі. Прызнаньне факту расейскай акупацыя не зьнішчае праўных крыніцаў Беларускай дзяржаўнасьці, але маральна прымушае да пэўных дзеяньняў супраць акупанта ня толькі беларусаў. Вы жа вы прапануеце лічыць сваімі «беларускімі» прадстаўнікамі тых асобаў, якія захапілі і ўтрымліваюць ўладу ў краіне з замежнай, расейскай дапамогай і публічна, дзейна спрыяюць ваенным злачынствам на міжнародным узроўні? Вас не засмучвае, што гэта легітымізуе асобаў, якія фактычна спрыяюць дыскрэдытацыі ідэі Беларускай дзяржаўнасьці, т.б. спрыяюць зьнішчэньню Беларускай дзяржаўнасьці на ідэйным узроўні?
    --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 16:11, 27 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]
    «дык, можа, і галасаваць тады ня варта, калі ня хочаце абгрунтоўваць свой выбар?» — я абгрунтаваў свой выбар, вы ж ніяк не адрэагавалі на мае галоўныя сэнсавыя словы. Да ўсяго вы няправільна зразумелі мэту маіх словаў: «нямае жаданьня ўступаць у палеміку дзеля палемікі» — я не гатовы выдаткоўваць свае сілы й час на бессэнсоўныя спрэчкі, бо, калі я слушна зразумеў ваш падыход, мне вас не пераканаць праз маю незацікаўленасьць ды сваю коснаязычнасьць, вам мяне не пераканаць праз вашае нежаданьне пачуць маю нясомую сутнасьць ды ўльтыматыўнае наданьне не зусім неадназначных сэнсаў сваім аргумэнтам. Паколькі мы ня маем шанцаў пераканаць адно аднога, то мы будзем альбо зрывацца да абразаў завуаляваных, ці спрабаваць данесьці тыя ж самыя аргумэнты іншымі словамі, у чым я бачу мала сэнсу.
    Можа быць я наіўны ці не такі катэгарычны, але гэта маё права, і я ім карыстаюся.
    Жыве Беларусь! (адказаў маіх пад гэтай тэмай вы болей не пабачыце) Hleb23 (гутаркі) 23:58, 29 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]

Нэўтральна[рэдагаваць крыніцу]

Іншае меркаваньне[рэдагаваць крыніцу]

„Па 2.7“ якога году праводзіцца галасаваньне? Ці гэта пункт нейкай пастановы? --Taravyvan Adijene (гутаркі) 23:50, 19 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]