Галава
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Альбрэхт Дурэр, Галава Апостала
Галава — частка цела чалавека ці жывёлы, у якой знаходзіцца мозг, органы зроку, густу, нюху, слыху і рот. Асобная галава ёсць у хрыбетнікаў і ў вусякоў.
Пярэдняя частка галавы чалавека называецца твар, жывёлы - пыса або хмыза. Звычайна галава злучаная з целам шыяй. Шыя дазваляе галаве паварочвацца і трымаць галаве пэўную пазыцыю ў прасторы.