Гальмстад
| Гальмстад | |
| Halmstad | |
Карабель Наядэн ля Гальмстадзкага замку. |
|
| Насельніцтва (2010) • колькасьць: • шчыльнасьць: |
58 577 17,16 |
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+1 UTC+2 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 56°40′ пн. ш. 12°51′ у. д. / 56.667° пн. ш. 12.85° у. д.Каардынаты: 56°40′ пн. ш. 12°51′ у. д. / 56.667° пн. ш. 12.85° у. д. |
|
Гальмстад на мапе Швэцыі
Гальмстад
|
|
Гальмстад (па-швэдзку: Halmstad) — горад на паўднёвым захадзе Швэцыі, у лэне Галянд, у аднайменным ляндзкапе, цэнтар аднайменнай камуны і яе найбуйнейшы горад. Насельніцтва 58 577 чалавек (2010). Порт пры ўпадзеньні ракі Нісан у Лягольмскую бухту.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
Гальмстад узьнік у X стагодзьдзі — XI стагодзьдзі, аб чым сьведчаць знаходкі ў раёне руінаў царквы Эўрабю. Аднак першыя згадкі адносяцца толькі да 1231, у г.зв. Земляной кнізе дацкага караля Вальдэмара. Першы гарадзкі прывілей які атрымаў Гальмстад, датуецца 1307 годам. У XIII стагодзьдзі дамініканы заснавалі тут кляштар, а ў XV стагодзьдзі была пабудавана царква Сьвятога Мікалая, якая сёньня зьяўляецца найстарэшым будынкам гораду. Напрыканцы XV стагодзьдзя ў горадзе зьявіліся й францішкане, аднак ужо ў 1530–я гады абодва ордэны спынілі сваё існаваньне ў горадзе ў сувязі з Рэфармацыяй. У 1534 годзе Гальмстад быў узяты ў аблогу швэдамі (да сярэдзіны XVII стагодзьдзя ўвесь поўдзень і паўднёвы захад сучаснае Швэцыі быў дацкім). У 1598–1605 гадах па загадзе дацкага караля Крыстыяна IV ў Гальмстадзе былі пабудаваныя новыя абарончыя збудаваньні: фартэцыя з чатырма брамамі, шасьцю бастыёнамі і двума месцамі зручнымі для разьмяшчэньня гарматаў. У 1645 годзе, як вынік Брэмсэбрускага міру, Галянд адыходзіць да Швэцыі, а ўжо праз 13 гадоў, у Роськіле яна канчаткова замацавала за сабою гэтыя тэрыторыі. Падчас Сконскай вайны, у 1676 годзе пад Гальмстадам адбылася бітва паміж швэдамі і датчанамі. У 1678 годзе ў горадзе зьбіраўся швэдзкі рыксдаг. У 1734 годзе большая частка гарадзкіх умацаваньняў была зьнішчана. З 1823 году адбываецца індустрыялізацыя гораду. У 1837–1840 быў перабудаваны порт, што спрыяла разьвіцьцю горада. Напрыканцы XIX стагодзьдзя Гальмстад хутка расьце, а с пачатку XX стагодзьдзя зноў становіцца важным гарнізонным горадам. У 1931 годзе ў горадзе мелі месца сутыкненьні паміж партовымі працаўнікамі і работадаўцамі. У 1956 годзе быў пабудаваны Замкавы мост (па-швэдзку: Slottsbron).
Выдатныя мясьціны [рэдагаваць]
- Руіны царквы ў раёне Эўрэбю (XII стагодзьдзе)
- Царква Сьвятога Мікалая (XV стагодзьдзе)
- Замак (пачатак XVII стагодзьдзя)
- Паўночная брама (па-швэдзку: Norre Port, 1601 год)
- Фантан «Эўропа і тур» Карла Мілеса (1926)
- Галяндзкі (т.б. Галянду) Музэй мастацтваў
- Парк Пікаса
Вядомыя асобы [рэдагаваць]
Музыкі [рэдагаваць]
- Пэр Гэсьле — музыка, між іншым удзельнік гуртоў Gyllene Tider і Roxette
- Матс Пэрсан — музыка, удзельнік Gyllene Tider, заснавальнік музычнай студыі Tits & Ass і Halmstad Records
- Мікаэль Амат — гітарыст (Arch Enemy, Spiritual Beggars)
- Лінэя Гэнрыксан — поп– і джазавая сьпявачка
- Рікард Сёдэрбэрг — опэрны сьрявак
Палітыкі [рэдагаваць]
- Карл Більт — швэдзкі палітык, у 1991—1994 — прэм’ер-міністар Швэцыі
Пісьменьнікі [рэдагаваць]
- Крыстафэр Карлсан — пісьменьнік
- Эльза Гравэ — пісьменьніца
- Свэн Нурдквіст — дзіцячы пісьменьнік
Спартоўцы [рэдагаваць]
- Сафія Арвідсан — тэнісістка
- Фрэдрык Юнгбэрг — футбаліст
- Уля Ліндгрэн — гандбаліст, трэнер па гандболе
Галерэя [рэдагаваць]
-
Фахвэркавы Мэльгрэнскі дом
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Гальмстад — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў