Ганна Ахматава
| Ганна Ахматава | |
| рас. Анна Андреевна Ахматова | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Імя пры нараджэньні | Анна Андреевна Горенко |
| Нарадзіўся | 11 (23) чэрвеня 1889, Адэса, Расейская імпэрыя |
| Памёр | 5 сакавіка 1966 (76 гадоў) Дамадзедава, Маскоўская вобласьць, РСФСР |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | паэтка, публіцыст |
| Гады творчасьці | 1911—1966 |
| Напрамак | акмэізм (ранейшая творчасьць) |
| Прэміі | «Этна-Таормина» |
| Творы на сайце Knihi.com | |
| http://akhmatova.org/ | |
Ганна Андрэеўна Ахматава (па-расейску: Анна Андреевна Ахматова; прозьвішча пры народжаньні Гарэнка; 11 (23) чэрвеня 1889, Адэса, Расейская імпэрыя — 5 сакавіка 1966, Дамадзедава, Маскоўская вобласьць, РСФСР) — расейская паэтка, пісьменьніца, літаратуразнаўца, літаратурны крытык, перакладчыца; адна зь найвядомейшых расейскіх паэтак XX ст.
Акрамя мастацкай творчасьці, Ахматава вядомая сваім трагічным лёсам. Хоць сама яна не была ў зьняволеньні ці выгнаньні, рэпрэсіям былі падвергнутыя трое блізкіх ёй людзей (яе муж у 1910—1918 гг. Мікалай Гумілёў расстраляны ў 1921; Мікалай Пунін, спадарожнік яе жыцьця ў 1930-я гады, тройчы арыштоўваўся, загінуў у лягеры ў 1953 годзе; адзіны сын Леў Гумілёў правёў у зьняволеньні ў 1930—40-х і ў 1940—50-х гг. болей дзесяці год). Досьвед жонкі і маці «врагов народа» быў адлюстраваны ў адным з найбольш вядомых твораў Ахматавай — паэме «Рэквіем».
Прызнаная клясыкам расейскай айчыннай паэзіі яшчэ ў 1920-я гады, Ахматава падвяргался замоўчваньню, цэнзуры й цкаваньню (уключаючы «пэрсанальную» пастанову ЦК ВКП(б) 1946 году, не адмененае пры жыцьці паэткі), шматлікія яе творы не былі апублікаваныя ня толькі пры жыцьці аўтаркі, але й цягам болей чым за двух дзесяцігодзьдзяў пасьля яе сьмерці. Пры гэтым яе імя аж да канца жыцьця атачала слава сярод шырокіх колаў аматарў паэзіі, як у СССР, так і ў эміграцыі.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Ганна Ахматава — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў