Горна-лясны пояс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сланік горнай хвоі ў гарах у Польшчы

Горна-лясны пояспрыродны вышынны пояс з перавагай лясных краявідаў.

Горныя лясы — лясы, разьмешчаныя ў межах горных сыстэм і асобных горных масіваў з ваганьнямі адносных вышынь мясцовасьці больш за 100 мэтраў і сярэднім ухілам паверхні ад падгор'я да вяршыні горных сьцягоў або да мяжы бязьлесных прастораў больш за 5°, незалежна ад таго, што асобныя ўчасткі схілу могуць мець стромасьць менш за 5°, а таксама лясы на горных плято і пласкагор'ях незалежна ад ухілу мясцовасьці. Лясы пласкагор'яў, аднак, падпарадкоўваюцца не вышынна-паясным заканамернасьцям, а шыротна-занальным  , таму іх аднясеньне да горных лясоў ёсьць дыскусійным.

Найбольшага разьвіцьця горана-лясны пояс дасягае ў экватарыяльных шыротах. Горна-лясны пояс распаўсюджаны галоўным чынам у гарах досыць увільготненых мясцовасьцяў, але адзначаецца і ў гарах засушлівых мясцовасьцяў, дзе часта не ўтварае суцэльнае паласы, а сустракаецца ў спалучэньні з лугамі і стэпамі (горны лесастэп). Горна-лясны пояс часьцяком дзеліцца на шэраг падпоясаў, якія адрозьніваюцца ўласьцівасьцямі лясоў, што іх складаюць. Наяўнасьць канкрэтных падпаясоў залежыць ад

  • шыраты;
  • кантынэнтальнага клімату;
  • іншых фактараў, у тым ліку дзейнасьці чалавека;