Данііл Гранін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Данііл Аляксандравіч Гранін

Данііл Гранін (сапраўднае прозьвішча Герман, 1 студзеня 1919, Вольск, Саратаўская губэрня, паводле іншых зьвестак — Валынь, Курская вобласьць) — расейскі савецкі пісьменьнік і грамадзкі дзяяч.

Кавалер ордэна Сьвятога Андрэя Першазванага, Герой Сацыялістычнай Працы (1989), Ганаровы грамадзянін Санкт-Пецярбурга (2005), ляўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР і Дзяржаўнай прэміі Расеі, а таксама прэміі Прэзыдэнта РФ у галіне літаратуры і мастацтва, прэміі Урада Санкт-Пецярбурга ў галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры, прэміі Гейнэ і іншых прэмій.