Дзень дзяржаўнага сьцягу Ўкраіны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Дзяржаўны Сьцяг Украіны

Дзень дзяржаўнага сьцягу Ўкраіны — дзяржаўнае сьвята Ўкраіны. Адзначаецца штогод 23 жніўня.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

23 жніўня 1991 году, пасьля правалу путчу ў Маскве, група народных дэпутатаў унесла сіне-жоўты ўкраінскі сьцяг у сэсійную залю Вярхоўнай Рады — на наступны дзень была абвешчаная незалежнасьць Ўкраіны. 4 верасьня 1991 году, пасьля трохразовага галасаваньня і пагрозы Леаніда Краўчука, што ён падасьць у адстаўку, калі пытаньне ня будзе вырашанае, сіне-жоўты нацыянальны сьцяг быў ўрачыста ўзьняты над будынкам парлямэнту.

Сьвята ўведзенае на Ўкраіне 23 жніўня 2004 году ўказам Прэзыдэнта Украіны Леаніда Кучмы.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]