Драўлянае кола зь Люблянскіх балот

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Славутасьць
Драўлянае кола зь Люблянскіх балот
Драўлянае кола зь Люблянскіх балот на Вікісховішчы

Драўлянае кола з Люблянскіх балот — драўлянае кола з восьсю, якое было знойдзена ў 2002 годзе за 20 км на поўдзень ад Любляны і захоўваецца ў гарадзкім музэі Любляны.

Радыевугляродны аналіз, выкананы Венскай лябараторыяй VERA (Vienna Environmental Research Accelerator), усталяваў, што яму 5150 гадоў, што робіць яго самым старым з калі-небудзь знойдзеных драўляных колаў. Выяўленае камандай археолягаў Інстытуту археалёгіі ў Славеніі акадэміі навук і мастацтваў пад кіраўніцтвам Антона Велушчка (Anton Velušček).

Кола мае дыямэтар рам 72 см. Выраблена з ясеню, а даўжыня восі — 124 см — з дубу. Вось мацавалася да кола дубовымі клінамі і круцілася колам.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]