Дэвон Садлер
Дэвон Садлер па-ангельску: Devon Saddler | ||
«Цмокі-Менск» — №1 | ||
Гульнёвы абаронца | ||
Рост: | 188 см | |
Грамадзянства: | ЗША | |
Дата нараджэньня: | 10 траўня 1991 (32 гады) ЗША | |
Драфт: | не абраны | |
Клюбная кар’ера | ||
|
Дэвон Садлер (па-ангельску: Devon Saddler; нарадзіўся 10 траўня 1991 году ЗША) — амэрыканскі баскетбаліст. Амплюа — абаронца. У 2017 гадодзе пачаў выступаць за «Цмокі-Менск».
Правёў 4 гады ва ўнівэрсытэце Дэлавэр, выступаючы за баскетбольную каманду ў NCAA. У 124 матчах набіраў па 17.4 ачка пры 4.3 падбора і 2.7 перадачы за 36 хвілін у сярэднім. Рэкардсмэн унівэрсытэцкай каманды па набраных ачках (2222) за ўсю гісторыю Дэлавэра[1].
Ня быў абраны на драфце, таму сваю прафэсійную кар’еру пачаў у Эўропе: Італія, потым Харватыя і Вугоршчна. У сэзоне 2016/17 гуляў супраць «Цмокаў» у складзе «Кэрмэнду»: абаронца набраў 8 ачкоў, зрабіў 3 падбора і 3 перадачы, а яго каманда здабыла перамогу ў матчы Кубка ФІБА (90:74)[2].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Tsmoki-Minsk lands Devon Saddler, ex JP-Auto JKSE, Сайт eurobasket
- ^ Амерыканскі абаронца ўжо пазнаеміўся з камандай!, сайт Цмокі-Менск
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дэвон Садлер — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў