Жамэ сю

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Жамэ́ сю[1] (ад франц. jamais su — «ніколі не вядомае») — псыхічны стан, пры якім ня могуць быць прайграны добра засвоеныя раней веды, падзеі, тэксты й гэтак далей[2].

Неабходна адрозьніваць жамэ сю ад звычайнага забываньня, калі вывучанае не паўтаралася ці здольнасьць вучыць нізкая[2].

З-за жамэ сю можа ўзьнікнуць нэўратычная няўпэўненасьць у будучай дзейнасьці асобы[2].

Прыклад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыклад жамэ сю[3]:

Фільм, зьмест якога хвораму выдатна вядома, успрымаецца пры яго паўторным праглядзе як упершыню ўбачаны, быццам сюжэт яму абсалютна невядомы. Акрамя таго, хворы можа разумець, што ён не проста забыўся яго, ён адчувае, што павінен бы яго памятаць, і знаходзіць сваю непамятлівасьць дзіўнай.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Юрась Бушлякоў, Вінцук Вячорка, Зьміцер Санько, Зьміцер Саўка Перадаваньне францускага спалучэныія аі // Беларускі Клясычны Правапіс. Збор правілаў. Сучасная нармалізацыя. — Knihi.com. — Беларусь: 2005.
  2. ^ а б в Я. А. Стойменаў, М. Я. Стойменава, П. Я. Коева й інш. Жамэ сю // Псыхалягічны энцыкляпэдычны слоўнік. — МАУП, 2003. — С. 325. — 1200 с. — ISBN 966-608-306-X (рас.)
  3. ^ Жмураў В. А. Жамэ сю // Вялікая энцыкляпэдыя па псыхіятрыі. — II выданьне. (рас.)