Замошша (возера, Ушацкі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Возера
Замошша
Краіна Беларусь
Плошча 0,33 км²
Плошча вадазбору 135 км²
Максымальная глыбіня 30,7 м
Найбольшая даўжыня 1,24 км
Найбольшая шырыня 0,52 км
Даўжыня берагавой лініі 3,29 км
Аб’ём вады 3,07 млн м³
Каардынаты 55°1′45.48″ пн. ш. 28°28′3.33″ у. д. / 55.0293° пн. ш. 28.4675917° у. д. / 55.0293; 28.4675917Каардынаты: 55°1′45.48″ пн. ш. 28°28′3.33″ у. д. / 55.0293° пн. ш. 28.4675917° у. д. / 55.0293; 28.4675917
Замошша на мапе Беларусі
Замошша
Замошша
Замошша

Замо́шша — возера ва Ўшацкім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 18 км на паўднёвы захад ад Ушачаў, каля вёскі Замошша. Належыць да групы Ўшацкіх азёр.

Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Ушача. Плошча Замошша складае 0,33 км². Найбольшая глыбіня возера — 30,7 м. Даўжыня возера — 1,24 км, найбольшая шырыня — 0,52 км. Даўжыня берагавой лініі — 3,29 км. Аб’ём вады ў возеры складае 3,07 млн м³, плошча вадазбору возера — 135 км². Возера вызначаецца высокай празрыстасьцю вады.

Схілы катлавіны возера маюць вышыню 10—20 м. Схілы разараныя, на поўдні і паўднёвым усходзе знаходзяцца пад лесам. Берагі зьліваюцца з схіламі. На поўдні і паўднёвым усходзе берагі нізкія, пяшчаныя, знаходзяцца пад хмызьняком.

Возера падзеленае на 2 плёсы: паўночны і паўднёвы. Найбольшую глыбіню возера мае ў паўднёвыя плёсе. У паўночным плёсе найбольшая глыбіня складае 17,9 м. Паміж плёсамі знаходзіцца невялікая выспа.

Дно вадаёма да глыбіні 6—7 м пяшчанае, на большых глыбінях — глеістае.

Надводная расьліннасьць пашыраная да глыбіні 2 м.

Возера Замошша ўваходзіць у зону курорта «Ўшачы».

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1