Канфірмацыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Канфірма́цыя (па-лацінску: confirmatio — сьцьвярджэньне) — таемства памазаньня ў каталікоў, якое зьдзяйсьняецца выключна біскупам і не адначасова з хростам, як у праваслаўных, а ў больш пазьнейшыя гады дзяцінства й малалецтва. Іншае значэньне — зацьвярджэньне прынятага рашэньня (судовага прысуду і г. д.) вярхоўнае дзяржаўнае ўладай.