Кляака

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Клаака аўстралійскага шчоткахвоста

Кляака — пашыраная канцавая частка задняй кішкі ў некаторых пазваночных жывёл. Сьценка кляакі мае шматслаёвы эпітэлій. У кляаку адкрываюцца мачаточнік, палавыя пратокі (семяправоды або яйцаводы) і мачавы пузыр. Кляаку маюць некаторыя кругларотыя і рыбы (акулы, марскія іголкі), ва ўсіх земнаводных, паўзуноў, птушак, а з млекакормячых - у кляачных. У астатніх млекакормячых кляака ёсьць толькі ў пачатку зародкавага разьвіцьця, затым яна падзяляецца на мачапалавы сынус і канчатковы аддзел прамой кішкі, якія адкрываюцца самастойнымі адтулінамі - мачапалавой і анальнай.