Клясычная тэорыя прыцягненьня Ньютана
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Клясычная тэорыя прыцягненьня Ньютана; пунктавая маса m1 прыцягвае іншую пунктавую масу m2 церазь сілу F2, якая проста прапарцыянальна здабытку іх масаў і адваротна прапарцыянальна квадрату адлегласьці (r) паміж імі. Не зважаючы на масы ці адлегласьць, велічыні |F1| і |F2| заўсёды будуць аднолькавымі. G — гравітацыйная канстанта.
Зако́н сусьве́тнага прыця́гненьня (зако́н гравіта́цыі) — закон, які вызначае інтэнсіўнасьць гравітацыйнага ўзаемадзеяньня целаў. Закон сусьветнага прыцягненьня быў вынайдзены Ісакам Ньютанам у 1667 годзе.
Сучасная фармулёўка закону:
| Два матэрыяльныя пункты прыцягваюцца адзін да аднаго зь сілаю, проста прапарцыянальнаю здабытку іх масаў і адваротна прапарцыянальнаю квадрату адлегласьці паміж імі. | ||

або ў вэктарнай форме

дзе G — гравітацыйная канстанта, роўная −6,673 * 10-11 м³/(кг*с²)
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Клясычная тэорыя прыцягненьня Ньютана — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў