Кропка Кюры

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
П'ер Кюры

Тэмпэратура Кюры — тэмпэратура, вышэй за якую фэрамагнэтык раптоўна губляе свае магнэтычныя ўласьцівасьці й робіцца парамагнэтыкам. Гэтая зьява адбываецца з-за зьмены фазы цьвёрдага цела. Назва паходзіць ад прозьвішча францускага фізыка П'ера Кюры (мужа Марыі Складоўскай-Кюры).

У тэмпэратуры, ніжэйшай за тэмпэратуру Кюры, магнітныя дыполі атамаў ці часьцінак накіраваныя ў адным кірунку, ўтвараючы фэрамагнытныя дамэны. Пры тэмпэратуры, вышэйшай за тэмпэратуру Кюры, цеплавая вібрацыя крысталічнае сеткі зьнішчаюць уладкаваньне магнітных дыполя, а дыполі зьдзяйсьняюць ваганьні.

Па аналёгіі з фэрамагнэтыкамі, у сэгнэтаэлектрыках і фэраплястыках тэмпэратура распаду іх асаблівых уласьцівасьцяў таксама называецца тэмпэратурай Кюры.

Тэмпэратура Кюры абраных рэчываў (у кельвінах):

Substancja Temperatura (K)
Fe 1043
Co 1388
Ni 627
Gd 292
Dy 88
MnAs 318
MnBi 670
MnSb 587
Substancja Temperatura (K)
MnOFe2O3 573
FeOFe2O3 858
NiOFe2O3 858
CuOFe2O3 728
MgOFe2O3 713
Y3Fe5O12 560
CrO2 386
EuO 69,3
Substancja Temperatura (K)
EuS 16.5
CrBr3 37
Au2MnAl 200
Cu2MnAl 630
Cu2MnIn 500
GdCl3 2,2
Fe2B 1015
MnB 578

Цікавосткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзякуючы гэтай зьяве магчымае будаўніцтва цепламагнітных рухавікоў, у якіх цеплавая энэргія ператвараецца ў мэханічную з дапамогаю магнітных узаемадзеяньняў. Канструкцыя такой прылады не складаная і можа выконваць навучальную функцыю.