Кілішак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Кілішкі.

Кілі́шак — звычайна шкляны або крышталёвы посуд для спіртовых напояў. У залежнасьці ад напою кілішкі бываюць:

  • гарэлкавы. Выкарыстоўваецца для горкіх настоек і налівак, гарэлкі. Ёмістасьць — 50см³. Галоўнае адрозьненьне ад чаркі — наяўнасьць ножкі.[1]
  • мадэрны. Выкарыстоўваецца для мацаваных (мадэра, херас, партвэйн) і дэсэртавых (мушкат, кагор і інш.) вінаў. Ёмістасьць — 75см³.
  • рэйнвэйны. Выкарыстоўваецца для белых сухіх і паўсухіх вінаў. Ёмістасьць — 100—150см³. На высокай ножцы, часьцей каляровы.
  • ляфітны. Выкарыстоўваецца для чырвоных сталовых вінаў. Ёмістасьць — 100—125см³.
  • каньячны. Выкарыстоўваецца для каньяку. Ёмістасьць — ад 75 да 250см³.
  • лікёрны. Выкарыстоўваецца для лікёру. Ёмістасьць — 25-30см³. На высокай ножцы, каляровы.
  • кактэйльны. Выкарыстоўваецца для моцных кактэйляў. Ёмістасьць — 125—150см³. На нізкай ножцы.
  • келіх для шампанскага. Ёмістасьць — 125—150см³
  • інгалярар-цюльпан. Выкарыстоўваецца для каньяку за кававым сталом або ў барах. Ёмістасьць — 100—125см³ Пашыраецца дадолу і звужанай формы, на нізкай ножцы.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Кілішаксховішча мультымэдыйных матэрыялаў