Келіх

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Шкляны келіх

Келіх — пасудзіна для віна. Адрозніваюць келіхі:

  • для шампанскага. Ёмістасьць — 125—150 г. Канічнай, падоўжанай, цыліндрычнай, грушападобнай і краманчатай формы.
  • для сокаў ды піва. Ёмістасьць — 250—400 г. Цыліндрычнай формы на нізкай ножцы.
  • для фруктова-ягадных сокаў, фруктова-ягадных кактэйляў з марозівам або малочных. Ёмістасьць — 250—350 г.

Цікава, што клясычныя келіхі для салодкага шампанскага вырабляліся па форме і памеру грудзей каралевы Францыі Марыі-Антуанэты, якая была абезгалоўленая ў Парыжы ў 1793 року. Гэтыя келіхі адпавядаюць памеру «У» паводле міжнароднай клясыфікацыі памераў жаночых бюстаў і аб’ёму ў 200 мл паводле мэтрычнай сыстэмы. У наш час такія келіхі выкарыстоўваюцца для падачы шампанскага даволі рэдка[1].

У 1950-я рр. аўстрыец Кляўс Ёзэф Рыдэль стварыў розныя тыпы келіхаў для вінаў розных рэгіёнаў Францыі, Аўстрыі, Італіі, тэкілы, аквавіту, вэрмуту, кіршвасэру, грапы і іншых напояў. Вынайдзеныя ім формы выкарыстоўваюцца і ў наш час[2].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Келіхсховішча мультымэдыйных матэрыялаў