Лебедзі
| Лебедзі | |
Лебедзь-шыпун прызямляецца на ваду |
|
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Надцарства | Эўкарыёты |
| Царства | Жывёлы |
| Тып | Хордавыя |
| Падтып | Чарапныя |
| Надкляса | Сківіцаротыя |
| Кляса | Птушкі |
| Надатрад | Новападнябенныя |
| Атрад | Гусепадобныя |
| Сямейства | Качыныя |
| Падсямейства | Гусіныя |
| Род | Лебедзі |
| Віды | |
|
|
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Cygnus | |
Ле́бедзі (па-лацінску: Cygnus) — род птушак з атраду гусепадобных сямейства качыных.
Зьмест |
Зьнешні выгляд [рэдагаваць]
Пер’е лебядзёў бывае або чыста белага, або шэрага ці чорнага колераў. Ад гусей іх адрозьнівае больш доўгая шыя, якая дазваляе на большай глыбіні абшукваць дно ў пошуках ежы, а таксама іхняя велічына — яны зьяўляюцца самымі буйнымі воднымі птушкамі.
Размах крылаў дасягае двух мэтраў, а маса можа перавышаць 15 кг. Лапы даволі кароткія, з-за чаго на зямлі яны выглядаюць даволі няўклюднымі. Затое лятальная мускулатура вельмі разьвітая і дазваляе пераадольваць тысячы кілямэтраў пры штогадовых пералётах у вырай і назад.
Кодлай апекуюцца абодва бацькі цягам году пасьля нараджэньня. Пара лебядзёў трымаецца разам да канца жыцьця. Калі адзін зь іх памірае, то іншы чалец сям’і больш не шукае сабе пару.
Клясыфікацыя [рэдагаваць]
Існуе сем відаў:
- Лебедзь чорны (Cygnus atratus)
- Лебедзь малы (Cygnus bewickii)
- Лебедзь-трубач (Cygnus buccinator)
- Лебедзь чарнадзюбы (Cygnus columbianus)
- Лебедзь-клікун (Cygnus cygnus)
- Лебедзь чарнашыйны (Cygnus melanocoryphus)
- Лебедзь-шыпун (Cygnus olor)
Часам за лебедзя прымаюць каскаробу, аднак гэтая птушка адносіцца да роду Coscoroba і, хоць па сваіх памерах больш за гуся, усё ж бліжэй да качак, чым да лебядзёў[1].
У філятэліі [рэдагаваць]
У геральдыцы [рэдагаваць]
Крыніцы і заўвагі [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Лебедзі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |