Луйтла-Дуймун
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Луйтла-Дуймун | |
| Плошча | 0 82 км² |
|---|---|
| Найвышэйшы пункт | 414 м |
| Краіна | |
| Вобласьць | |
| Насельніцтва | 0 |
| Каардынаты | 61°38′ пн. ш. 6°42′ з. д. / 61.633° пн. ш. 6.7° з. д.Каардынаты: 61°38′ пн. ш. 6°42′ з. д. / 61.633° пн. ш. 6.7° з. д. |
|
Луйтла-Дуймун на мапе Даніі
Луйтла-Дуймун
|
|
Луйтла-Дуймун (па-фарэрску: Lítla Dímun, у перакладзе — «Малы Дуймун») — самы маленькі й адзіная незаселены востраў з Фарэрскага архіпэляга. Плошча 0,8 км ². Найвышэйшы пункт — гара Раван вышынёй 414 метраў.
Назва «Дуймун» меркавана паходзіць з кельцкай мовы й азначае «два ўзгоркі». Маюцца на ўвазе дзьве гары на суседніх выспах Вялікі й Малы Дуймун. Малы Дуймун ніколі не быў населены. Ягоныя адзіныя насельнікі — авечкі ды тупікі. На высьпе самая бедная флёра Фарэрскіх выспаў, якая налічвае ўсяго восем відаў раслін.
У 1850 годзе выспа была прададзена з таргоў за 5000 дацкіх талераў. Падчас гандлю каралеўскія прадстаўнікі штучна завышалі цану, каб ўзбагаціць каралеўскую казну.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Луйтла-Дуймун — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула пра Фарэрскія астравы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
|
|
|||||||