Лімбург
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | |
| Лімбург Limburg |
|
| Герб | Сьцяг |
| Гімн: In 't Bronsgroen Eikenhout | |
| Агульныя зьвесткі | |
| Краіна | Нідэрлянды |
| Статус | Правінцыя |
| Губэрнатар | Леон Фрысэн (Léon Frissen)[1] |
| Насельніцтва (2009) |
1,122 млн (6-е месца) |
| Шчыльнасьць | 522 чал./км² |
| Канфэсійны склад | Каталікі (78 %) |
| Плошча | Суша 2150 км² Вада 58,35 км² (9-е месца) |
| Месцазнаходжаньне Лімбургу | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Код ISO 3166-2 | NL-LI |
| Афіцыйны сайт | |
Лі́мбург (па-нідэрляндзку: Limburg) — самая паўднёвая з 12 правінцыяў Нідэрляндаў. Ён знаходзіцца на паўднёвым усходзе краіны і мяжуе з Гелдэрляндам на поўначы, Нямеччынай на ўсходзе, Бэльгіяй на поўдні і захадзе, ды з Паўночным Брабантам на захадзе. Адміністрацыйным цэнтрам правінцыі зьяўляецца места Маастрыхт.
Зьмест |
Геаграфія [рэдагаваць]
Плошча тэрыторыі — 2153 км² (9-е месца). У правінцыі месьціцца найвышэйшы пункт краіны — гара Валсэрбэрг (322 м), якая знаходзіцца на нідэрляндзка-бэльгійска-нямецкім памежжы. Увогуле ляндшафт поўдня правінцыі значна адрозьніваецца ад астатняй тэрыторыі краіны, бо тут шмат пагоркаў і ўзвышшаў. Найвялікшая рака — Маас, якая працякае па тэрыторыі ўсёй правінцыі з поўдня на поўнач. Мясцовы нізінны ляндшафт у значнае ступені сфармаваны наносамі гэтае ракі.
Галоўныя месты правінцыі — гэта адміністрацыйны цэнтар Маастрыхт і гарадзкія аглямэрацыі Сітард-Гэлен і Паркстад Лімбург на поўдні і Вэнло на поўначы.
Клімат [рэдагаваць]
Клімат Лімбургу, як і астатніх правінцыяў Нідэрляндаў, належыць да лагоднага марскога тыпу з рэгулярнымі залівамі на працягу ўсяго году. Аднак праз тое, што правінцыя ня мае вялікіх вадаёмаў і адносна значна аддалёная ад мора, надвор’е часам мае кантынэнтальныя рысы: ледзь цяплейшае за іншыя рэгіёны краіны лета і ледзь халаднейшая зіма. Прыкметна тое, што вясна прыходзіць у Лімбург раней за паўночныя правінцыі Нідэрляндаў.
Мовы [рэдагаваць]
Правінцыя мае сваю мову — лімбурскую (па-нідэрляндзку: Limburgs), якая з 1997 году зьяўляецца афіцыйнай рэгіянальнай мовай Эўразьвязу, і таму атрымала права на ахову паводле Главы 2 Эўрапейскай хартыі рэгіянальных моваў. Аднак лімбурская мова не прызнаная нідэрляндзкім, бэльгійскім і нямецкім урадамі на афіцыйным узроўні.
На гэтай мове размаўляе прыкладна 1,6 млн чалавек у бэльгійскім і нідэрляндзкім Лімбургу, а таксама ў Нямеччыне. Існуе шмат дыялектаў у лімбурскай мове, амаль кожная вёска ці мястэчка мае свае асаблівыя рысы.
Крыніцы і заўвагі [рэдагаваць]
- ^ Лімбург — адзіная правінцыя, якую ўзначальвае не каралеўскі камісар, а губэрнатар
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Лімбург — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная бачына(нід.)(анг.)
- Мапа правінцыі з кожнай абшчынай і асноўнымі зьвесткамі па абшчынах
- Артыкул пра Маастрыхцкую Дамову(анг.)
|
|||||