Лімэрык
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Лімэрык — старажытны жанр, яму некалькі стагодзьдзяў. Ён мае мудрагелісты назоў, але нічога мудрагелістага ў ім няма, такая сабе гумарыстычная, пяцірадковая прыпеўка-дрындушка. У першым радку абавязкова рыфмуецца населены пункт: горад, мястэчка, зьяўляецца іх жыхар — загадкавы, дзіўнаваты, недарэчны. Лімэрык — караценькая гісторыя пра ягоную нейкую прыгоду. Заснавальнік жанру — ангельскі паэт Эдвард Лір, яго «Кніга нонсэнсу» стала клясыкай жанру.
| Гэта — накід артыкула па літаратуры. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Лімэрык — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў