Мадуляцыя
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Мадуля́цыя — працэс зьмены аднаго або некалькіх парамэтраў высокачастотнага мадулюемага ваганьня пад узьдзеяньнем адносна нізкачастотнага кіруючага мадулюючага сыгналу. У выніку спэктар кіруючага сыгналу пераносіцца ў вобласьць высокіх частотаў, дзе перадача электрамагнітных сыгналаў пасродкам выпраменьваньня больш эфэктыўная. Перадаваемая інфармацыя закладзена ў кіруючым сыгнале. Ролю пераносьніка інфармацыі выконвае высокачастотнае ваганьне, якое завецца апорным. У якасьці апорнага могуць быць скарыстаныя ваганьні рознай формы (прастакутныя, трохкутныя і т.д.), аднак часьцей за ўсё ўжываюцца гарманічныя ваганьні. У залежнасьці ад таго, які з парамэтраў апорнага ваганьня зьмяняецца, адрозьніваюць віды мадуляцыі (амплітудная, частотная, фазавая і інш.). Мадуляцыя дыскрэтным сыгналам завецца лічбавай мадуляцыяй або маніпуляцыяй.
Зьмест |
[рэдагаваць] Віды аналягавай мадуляцыі
- Амплітудная мадуляцыя (АМ)
- Амплітудная мадуляцыя з адной бакавой паласой (АМзАБП) (ААМ - аднапалосная АМ)
- Балансная амплітудная мадуляцыя (БАМ) - АМ з падаўленнем апорнай
- Частотная мадуляцыя (ЧМ)
- Фазавая мадуляцыя (ФМ)
- Сыгма-дэльта мадуляцыя (∑Δ)
[рэдагаваць] Віды лічбавай мадуляцыі (маніпуляцыі)
- Амплітудная маніпуляцыя (АМн)
- Частотная маніпуляцыя (ЧМн)
- Фазавая маніпуляцыя (ФМн)
- Квадратурная амплітудная маніпуляцыя (КАМ) — камбінацыя АМн і ФМн
- Мадуляцыя з пашырэньнем спэктру
- Шматканальная мадуляцыя (падзел з мультыплексаваньнем каналаў)
[рэдагаваць] Віды імпульснай мадуляцыі
- Імпульсна-кодавая мадуляцыя (ІКМ або PCM — Pulse Code Modulation)
- Шыротна-імпульсная мадуляцыя (ШІМ)
- Частотна-імпульсная мадуляцыя (ЧІМ)
- Фаза-імпульсная мадуляцыя (ФІМ)
[рэдагаваць] Асноўныя характарыстыкі
- Энэргетычная эфэктыўнасьць (патэнцыйная завадаўстойлівасьць) характарызуе дакладнасьць перадаваных зьвестак пры ўзьдзеяньні на сыгнал адытыўнага белага гаўсаўскага шуму, пры ўмове, што пасьлядоўнасьць сымбаляў адноўленая ідэальным дэмадулятарам. Вызначаецца мінімальнай адносінай сыгнал/шум, якая неабходная для перадачы зьвестак праз канал зь верагоднасьцю памылкі, якая не перавышае зададзеную. Энэргетычная эфэктыўнасьць вызначае мінімальную магутнасьць перадатніка, неабходную для прымальнай працы. Характарыстыкай мэтаду мадуляцыі зьяўляецца крывая энэргетычнай эфэктыўнасьці — залежнасьць верагоднасьці памылкі ідэальнага дэмадулятара ад адносіны сыгнал/шум.
- Спэктральная эфэктыўнасьць
— адносіна хуткасьці перадачы зьвестак да неабходнай паласы прапусканьня радыёканала.
- Устойлівасьць да ўзьдзеянняў канала перадачы характарызуе дакладнасьць перадаваных зьвестак пры ўзьдзеяньні не сыгнал спэцыфічных скажэньняў: заміраньні з прычыны шматпрамянёвага распаўсюджваньня, абмежаваньне паласы, засяроджаныя па частаце або часу перашкоды, эфэкт Доплера і інш.
- Патрабаваньні да лінейнасьці ўзмацняльнікаў. Для ўзмацьненьня сыгналаў зь некаторымі відамі мадуляцыі могуць быць скарыстаныя нелінейныя ўзмацняльнікі клясы C, што дазваляе істотна зьнізіць энэргаспажываньне перадатніка, пры гэтым узровень пазапалоснага выпраменьваньня не еравышае дапушчальныя межы. Дадзены фактар асабліва важны для сыстэмаў рухомай сувязі.
- Складанасьць рэалізацыі мадэмаў вызначаецца вылічальным рэсурсам, патрэбным для рэалізацыі альгарытму дэмадуляцыі, і патрабаваньнямі да характарыстык аналягавай часткі.