Прастакутнік
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Прастаку́тнік[1][2] (прамавугольнік) — чатырохкутнік, у якога ўсё куты простыя, г. зн. роўныя 90°.
Зьмест |
[рэдагаваць] Уласьцівасьці
- Дыяганалі прастакутніка роўныя.
- Прастакутнік зьяўляецца паралелаграмам — яго процілеглыя бакі раўналежныя.
- Бакі прастакутніка зьяўляюцца адначасова яго вышынямі.
- Квадрат дыяганалі прастакутніка роўны суме квадратаў двух яго не процілеглых бакоў (паводле тэарэмы Піфагора).
- Прастакутнік, які адначасова зьяўляецца і ромбам (у якога ўсе бакі роўныя) — гэта квадрат.
[рэдагаваць] Плошча прастакутніка
Велічыня плошчы прастакутніка роўная памнажэньню шырыні прастакутніка на яго вышыню:
- дзе
— бакі прастакутніка
[рэдагаваць] Пэрымэтар прастакутніка
Пэрымэтар прастакутніка роўны падвоенай суме даўжынь яго шырыні і вышыні.
- дзе
— бакі прастакутніка
[рэдагаваць] Прыкметы
- Чатырохкутнік зьяўляецца прастакутнікам, калі выконваецца хаця б адна з умоваў:
- Усе куты чатырохкутніка простыя
- Дыяганалі паралелаграма роўныя
- Чатырохкутнік зьяўляецца квадратам.
- Квадрат дыяганалі роўны суме квадратаў супрацьлеглых бакоў.
[рэдагаваць] Бакі і дыяганалі
- Даўжынёй прастакутніка завуць даўжыню даўжэйшай пары яго бакоў, а шырынёй — даўжыню карацейшай пары бакоў.
- Даўжыня дыяганалі прастакутніка вылічаецца па тэарэме Піфагора і роўная квадратнаму кораню з сумы квадратаў даўжыні і шырыні.
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ Простакутнік // ББеларуска-расійскі слоўнік / Укладальнікі: Мікола Байкоў, Сьцяпан Некрашэвіч. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1925. Факсімільнае выданьне: Менск: Народная асвета, 1993. ISBN 5-341-00918-5
- ^ Руска-беларускі фізічны слоўнік / Уклад. Самайлюковіч У., Пазняк У., Сабалеўскі А. — Мн.: Навука і тэхніка, 1994. С. 188
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Прастакутнік — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Чатырохкутнікі | |
|---|---|
| Дэльтоід • Квадрат • Паралелаграм • Прастакутнік • Ромб • Трапэцыя |
| Шматкутнікі | |
|---|---|
| Шматкутнікі | |
| Двухкутнік • Трыкутнік • Чатырохкутнік • Пяцікутнік • Шасьцікутнік • Васьмікутнік • Зорка | |
| Правільныя шматкутнікі | |
| Трыкутнік • Квадрат • Пэнтагон • Шасьцікутнік • Сямікутнік • Васьмікутнік • Дзевяцікутнік • Дзесяцікутнік |

