Ромб

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Ромб

Ромб (па-грэцку: ρομβος) — чатырохкутнік з роўнымі бакамі.

Ромб, бакі якога ўтвараюць просты кут завецца квадратам.

Зьмест

[рэдагаваць] Уласьцівасьці

  1. Ромб зьяўляецца паралелаграмам.
  2. Дыяганалі ромба пэрпэндыкулярныя адна адной.
  3. Дыяганалі ромба зьяўляюцца раўнасечнымі яго нутраных кутоў.
  4. Дыяганалі ромба зьяўляюцца яго асямі сымэтрыі.
  5. У ромб можна ўмежыць акружыну.

[рэдагаваць] Прыкметы

Паралелаграм ABCD зьяўляецца ромбам, калі выконваецца хаця б адна з наступных умоваў:

  1. Два яго сумежныя бакі роўныя (AB = BC).
  2. Яго дыяганалі перасякаюцца пад простым кутом (AC⊥BD).
  3. Адна зь яго дыяганаляў зьяўляецца раўнасечнай яго кута (∠DCA = ∠BCA).

[рэдагаваць] Плошча

Формулы плошчы ромба:

S = a^2 \cdot sin \alpha
S =\frac 1 2 d_1 \cdot d_2
S =a \cdot h

Дзе:

  • a — бок ромба
  • α — нутраны кут ромба
  • d1,d2 — дыяганалі ромба
  • h — вышыня ромба

[рэдагаваць] Этымалёгія

Паняцьце ромб утварылася ад па-грэцку: ρομβος — «бубен». І калі цяпер бубны ў асноўным робяць круглай формы, то раней іх рабілі якраз у форме квадрата або ромба. Дарэчы, назоў карткавай масьці бубны, знакі якой маюць рамбападобную форму, паходзіць яшчэ з тых часоў калі бубны не былі круглымі.

Слова «ромб» упершыню ўжываецца ў Герона і Паппа Александрыйскага.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Ромбсховішча мультымэдыйных матэрыялаў